10 жнiўня 2026, панядзелак, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гомелем затрымалі расейца з 5 тысячамі пачкаў цыгарэт

5
Пад Гомелем затрымалі расейца з 5 тысячамі пачкаў цыгарэт

Цыгарэты канфіскаваныя.

У Добрушскім раёне на трасе М10 інспектары ДАІ затрымалі расейца з 5 тысячамі пачкаў цыгарэт, паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

На аўтадарозе М-10 Мяжа Расеі - Гомель - Кобрын 1 жніўня прыблізна а 17-й супрацоўнікі АДАІ Добрушскага РАУС спынілі аўтамабіль "Таёта". Ім кіраваў грамадзянін Расеі 1974 года нараджэння, які перавозіў 5 тысяч пачкаў цыгарэт без адпаведных дакументаў.

Цыгарэты канфіскаваныя і перададзеныя супрацоўнікам ІМПЗ Гомельскай вобласці. У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол паводле ч.1-1 арт. 12.7 КоАП Беларусі (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках