9 жнiўня 2026, Нядзеля, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва і Латвія нагадалі пра рэвалюцыю ў Беларусі

Літва і Латвія нагадалі пра рэвалюцыю ў Беларусі
Фота: EPA

Суседнія краіны падтрымалі беларусаў.

Літва і Латвія выступілі з заявамі ў сувязі з 6-й гадавінай пачатку рэвалюцыі ў Беларусі.

Адпаведныя заявы апублікавалі МЗС абедзвюх дзяржаў.

У Рызе нагадалі, што з 9 жніўня 2020 года беларусы пачалі пратэставаць супраць сфальсіфікаваных выбараў, на якіх пераможцам абвясцілі Аляксандра Лукашэнку, але прайгралі рэжыму і яго рэпрэсіўнай машыне.

«Праз шэсць гадоў рэжым Лукашэнкі працягвае сваю рэпрэсіўную палітыку, у тым ліку транснацыянальныя рэпрэсіі супраць беларусаў у выгнанні. Колькасць палітвязняў працягвае расці, яшчэ больш людзей адвольна затрымліваюць за “экстрэмізм”», – адзначылі ў МЗС Латвіі.

Таксама адзначылі, што ад таго часу Беларусь разгарнула гібрыдную кампанію супраць сваіх еўрапейскіх суседзяў, выкарыстоўваючы для гэтага нелегальную міграцыю, а таксама стала саўдзельніцай захопніцкай вайны РФ супраць Украіны.

«Рашуча асуджаем гэтыя бесчалавечныя дзеянні і заклікаем Беларусь неадкладна іх спыніць. Латвія падтрымлівае беларускі народ у яго імкненні жыць у свабоднай, дэмакратычнай, суверэннай Беларусі», – гаворыцца ў заяве.

«Беларусь па-ранейшаму пазбаўленая свабоды, а рэжым Лукашэнкі падтрымлівае агрэсію Расіі супраць Украіны і ўдзельнічае ў гібрыдных атаках супраць суседніх краін. Літва цвёрда стаіць на баку беларускага народа і яго права на свабодную, дэмакратычную, суверэнную, незалежную Беларусь», – заявіў кіраўнік МЗС Літвы Кястуціс Будрыс.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках