Паніка ў Маскве дасягнула мяжы
- 9.08.2026, 8:20
- 4,726
Украіна рыхтуе прарыў трох кольцаў СПА ля расійскай сталіцы.
Расія стварыла вакол Масквы тры кольцы СПА, сканцэнтраваўшы для гэтага сістэмы супрацьпаветранай абароны з розных частак сваёй тэрыторыі. На гэтым фоне Украіна працягне пошук тэхналогій для пераадолення варожай СПА.
Пра гэта ў інтэрв’ю тэлемарафону «Адзіныя навіны» заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, для стварэння магутнай сістэмы абароны Масквы Расіі давялося сцягнуць сістэмы СПА з розных куткоў сваёй тэрыторыі. Падобная абарона, адзначыў Зяленскі, створаная і для Санкт-Пецярбурга, але ў меншым маштабе.
У той жа час кіраўнік украінскай дзяржавы падкрэсліў, што нават вялікая колькасць сістэм супрацьпаветранай абароны мае свае абмежаванні.
«Але колькі б у цябе ні было СПА, у любым выпадку СПА знясіляецца, і мы ўсё адно будзем знаходзіць тэхналогіі, каб супрацьстаяць ім, каб яны гэта адчувалі», — заявіў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны таксама звязаў пошук спосабаў пераадолення расійскай СПА з дзеяннямі РФ супраць украінскай лагістыкі. Паводле яго слоў, пасля расійскіх удараў Украіна нанесла ўдар у адказ.
Зяленскі заявіў, што ў выніку гэтай аперацыі Расія панесла значныя страты, якія ён ацаніў у трыльён рублёў. Ён назваў аперацыю вельмі паспяховай. Паводле слоў прэзідэнта, да яе правядзення былі прыцягнутыя ВСУ, ССО, ГУР, СБУ і СЗР.
«Сення мы дзейнічаем сумесна, калі наносім адпаведныя дыпстрайкі і мідлстрайкі», — сказаў Зяленскі.