Сіноптыкі распавялі, які будзе надвор'е на выходных
- 30.08.2019, 21:52
- 7,266
Беларусаў чакае камфортнае надвор'е.
Цёплае надвор'е з начнымі і ранішнімі туманамі чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведамляе dzerginsk.by.
У суботу 31 жніўня будзе пераменная воблачнасць. У некаторых усходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Праз начны і ранішні туман сіноптыкі абвясцілі ў рэспубліцы жоўты ўзровень небяспекі. Будзе дзьмуць няўстойлівы ўмераны вецер, пры навальніцах - парывісты. Уначы мінімальная тэмпература паветра складзе +12.. +18°С, у дзённыя гадзіны будзе да +22.. +29°С.
У нядзелю 1 верасня таксама чакаецца пераменная воблачнасць, у асноўным без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы слабы, удзень ён пяройдзе ва ўмераны. Уначы слупок тэрмометра пакажа +10.. +17°С, у сярэдзіне дня паветра прагрэецца да +24.. +31°С.
Паводле папярэдніх прагнозаў, у пачатку наступнага працоўнага тыдня надвор'е ў Беларусі будзе па-ранейшаму камфортным.