19 траўня 2024, Нядзеля, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Месцазнаходжанне дыктатара Туркменістана дагэтуль застаецца невядомым

20
Месцазнаходжанне дыктатара Туркменістана дагэтуль застаецца невядомым
Гурбангулы Бердымухамедаў

Гурбангулы Бердымухамедава ніхто не бачыў ужо месяц.

Прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў плануе візіт у Туркменістан у гэтым месяцы на фоне пагалосак пра смерць аўтакратычнага лідара гэтай цэнтральнаазіяцкай краіны. Мядзведзеў наведае Туркменістан 11-12 жніўня для ўдзелу ў першым Каспійскім эканамічным форуме, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы расейскага прэм'ера. У рамках візіту плануецца сустрэча з дыктатарам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым і абмеркаванне пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, паведамляе azathabar.com.

Адсутнасць Бердымухамедава ў публічным поле з 5 ліпеня, у тым ліку падчас візіту кіраўніцы замежнапалітычнага ведамства Еўрапейскага звязу Федэрыкі Магерыні ў Ашхабад 6 ліпеня, спарадзіла спекуляцыі пра стан яго здароўя. Улады Туркменістана неаднаразова заяўлялі, што дыктатар знаходзіцца ў адпачынку да 15 жніўня. Запланаваны Каспійскі форум пачнецца раней яго афіцыйнага выхаду з адпачынку.

15 ліпеня дзяржаўныя СМІ Туркменістана прадэманстравалі відэа, як 62-гадовы Бердымухамедаў працуе над новай кнігай, седзячы ля тэлевізара, па якім паказваюць выкананне ім песні, а таксама гуляе з унучкамі. Час здымкі відэа невядомы.

21 ліпеня ў сацыяльных сетках з'явіліся паведамленні аб тым, што дыктатар памёр 20 ліпеня праз вострую нырачную недастатковасць. У той жа дзень інфармацыйнае агенцтва ТАСС паведаміла, са спасылкай на амбасаду Грузіі ў Расеі пра тое, што паведамленні пра смерць кіраўніка Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава не адпавядаюць рэчаіснасці.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках