Пярэпалах на лікёра-гарэлкавым заводзе «Крышталь» у Менску
59- 12.09.2019, 13:53
- 105,323
Ішоў 25-ы ці 26-ы год барацьбы з карупцыяй.
Пярэпалах на лікёра-гарэлкавым заводзе ААТ "Менск-Крышталь": тут суровыя таварышы ў цывільным затрымалі галоўнага інжынера Аляксандра Жарына. Як нескладана здагадацца, за хабар, піша тэлеграм-канал NEXTA.
Ягоная сума склала 3000 даляраў ЗША. А далей усё стандартна: панятыя, пратакол, СІЗА і макарона на вячэру. Нават без кілішка "крышталяўскай" для апетыту.
Што ж вы так, Аляксандр Мікалаевіч? А яшчэ ў камісіі супрацьдзеяння карупцыі засядалі... Цяпер давядзецца засядаць зусім у іншым месцы.
Ішоў 25-ы ці 26-ы год барацьбы з карупцыяй?