11 траўня 2024, Субота, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расею акрапілі 70 літрамі святой вады для барацьбы з п'янствам

23
Расею акрапілі 70 літрамі святой вады для барацьбы з п'янствам

Святары «лячылі» жыхароў ад п'янства ў Цверы.

У Цверы святары вылілі на горад з самалёта 70 літраў святой вады, каб вылечыць жыхароў ад п'янства. Пра гэта паведамляе tvernews.

Мітрапаліт Цвярскі і Кашынскі Сава разам з яшчэ адным прадстаўніком царквы Аляксандрам (Гарачавым) здзейснілі свой палёт 11 верасня, У Дзень цвярозасці, у рамках традыцыйнага хроснага ходу. На борце самалёта акрамя двух святароў, 70 літраў святой вады, абраза «Неўпівальная чаша» і абліча Іаана Прадцечы знаходзілася таксама сямейная пара, у якой муж цудам вылечыўся ад п'янства».

«Любая хвароба - ад віруса, а вірус - гэта нячысцік. Таму любая хвароба - у першую чаргу, Духоўная хвароба», - растлумачыў айцец Аляксандр. Асвячоную «спецыяльным чынам» ваду лілі на горад з чары, бо пырскі ад крапіла падчас палёту заляталі б назад у самалёт. Мітрапаліт у гэты час чытаў малебен, каб «засцерагчы» горад ад такіх «няшчасцяў», як аварыі і сацыяльныя бедствы.

«У чым смех? У тым, што мы спрабуем дапамагчы людзям пазбавіцца ад хвароб? У тым, што мы прапагандуем - перастаньце ўжываць алкаголь, наркотыкі, перастаньце распуснічаць — гэта выклікае смех? Няхай смяюцца - а мы будзем сваю справу рабіць», - адказаў айцец Аляксандр тым людзям, якія скептычна ставяцца да крыжовага ходу і «палёту» над горадам са святой вадой і абразамі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках