10 траўня 2024, Пятніца, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Улады гатовыя на ўсё, абы залатаць дзіркі ў дзяржбюджэце»

7
«Улады гатовыя на ўсё, абы залатаць дзіркі ў дзяржбюджэце»
ВЯЧАСЛАЎ БОРТНІК

Беларус, які жыве ў ЗША, выказаўся пра «дармаедскі» дэкрэт.

Беларуска-амерыканскі грамадскі дзеяч Вячаслаў Бортнік падзяліўся з «Гомельскай вясной» асабістым стаўленнем да сумна вядомага «дармаедскага» дэкрэта:

– Я цалкам падзяляю абурэнне большай часткі насельніцтва Беларусі ў сувязі з увядзеннем у дзеянне дэкрэта аб «дармаедах» і ягонай новай рэдакцыяй 2019 года, паводле якой «не занятыя» людзі абавязаныя выплачваць камунальныя паслугі ў 5,5 разоў больш чым занятыя.

Цалкам відавочна, што ўлады гатовыя ісці на ўсё, абы залатаць дзіркі ў дзяржбюджэце. Наўпрост мяне гэта пакуль не кранула. У Беларусі я знаходжуся ў сярэднім менш за 20 дзён за год, не карыстаюся грамадскай медыцынай і адукацыяй, а таксама ўношу ў казну выплаты на суму большую, чым гэта было вызначана ў якасці «дармаедскага» падатку.

Натуральна, знаходзячыся ў Беларусі я набываю тавары і паслугі, у кошт якіх закладзеныя некаторыя падаткі. Калі б альтэрнатывай «дармаедскім» выплатам не была прымусовая праца, то іх можна было б аднесці да разраду кур'ёзных падаткаў, якія існуюць у многіх краінах свету, як, напрыклад, падатак на аднаразовыя палачкі для ежы ў Кітаі, падатак на цень у Венецыі або падатак на мір у Гвінейскай Рэспубліцы (дарэчы, як гэта ў нас да гэтага яшчэ не дадумаліся?).

Як на Захадзе ці ў ЗША дзяржава абыходзіцца з тымі, хто «не заняты»? Ніяк. Паколькі для большасці амерыканцаў найвялікшай каштоўнасцю з'яўляецца асабістая свабода, то спробы прымусіць іх рабіць тое, чаго ім не хочацца, могуць дрэнна скончыцца. Неяк мая калега на працы апавядала, што жыхары глыбокай правінцыі ў Заходняй Віргініі не дапускаюць на сваю тэрыторыю падатковых інспектараў.

Узровень беспрацоўя ў ЗША на жнівень гэтага года склаў 3,7%. І тым не менш, больш за 44% насельніцтва краіны ў 2018 годзе не заплацілі федэральны падаходны падатак. Падаткаабкладанне ў ЗША – адна з самых складаных сфераў права, нароўні з іміграцыйным заканадаўствам. Памер падаходнага падатку залежыць ад шматлікіх абставінаў і акрамя яго існуе мноства іншых падаткаў. Напрыклад, з падаткаў на нерухомасць, якія паступаюць у бюджэт штатаў, а не ў федэральную казну, фінансуюцца дзяржаўныя школы і іншыя навучальныя ўстановы.

У ЗША, калі ты не працуеш і не плаціш ні капейкі падаткаў, у залежнасці ад асабістых абставінаў, ты ўсё роўна маеш права на дапамогу дзяржавы. Большасць амерыканцаў ганарацца тым, што спраўна плацяць падаткі, і не любяць, калі іх называюць "дармаедамі". Напрыклад, заява кандыдата ад рэспубліканцаў Міта Ромні пра тое, што 47% амерыканцаў можна назваць "зайцамі" за нявыплату федэральных падаткаў, каштавала яму прэзідэнцкага крэсла на выбарах 2012 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках