10 траўня 2024, Пятніца, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: На тыдні пачнуцца замаразкі

Сіноптыкі: На тыдні пачнуцца замаразкі

Прагноз надвор'я на найбліжэйшыя дні.

На гэтым тыдні атлантычныя цыклоны з поўначы Еўропы прынясуць у Беларусь халаднаватае няўстойлівае з кароткачасовымі дажджамі надвор'е. У найбліжэйшыя дні захаваецца парывісты вецер, але бліжэй да канца тыдня ён аслабее, дажджоў будзе няшмат, і ў начны час пры ясным небе месцамі чакаюцца першыя замаразкі. Пра гэта tut.by паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

17 верасня, у аўторак, варункі надвор'я будзе вызначаць прахалодная няўстойлівая паветраная маса атлантычнага паходжання, удзень адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Уначы месцамі ў Віцебскай вобласці, удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +5...11°С, максімальная тэмпература ўдзень +11...17°С. На паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці захаваецца надзвычайная пажарная небяспека.

У сераду, 18 верасня, атмасферныя франты выклічуць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Удзень у паўднёва-заходняй палове захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +4...9°С, максімальная тэмпература ўдзень +8...14°С, на паўднёвым захадзе да +16°С.

У чацвер, 19 верасня, уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі

Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі ў Берасцейскай вобласці захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +2...8°С, максімальная ўдзень +8...15°С.

20 верасня, у пятніцу, уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі

краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная

ўначы +1...8°С, на глебе ў асобных раёнах магчымыя слабыя замаразкі да 0...-2°С, максімальная тэмпература паветра ўдзень не вышэй за +7...14°С.

21 верасня, у суботу, месцамі не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ў асноўным +1...8°С, у асобных раёнах чакаюцца слабыя замаразкі да 0...- 2°С; максімальная тэмпература паветра ўдзень +7...14°С, на захадзе краіны да +16°С.

22 верасня, у нядзелю, месцамі ў Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ў асноўным +4...10°С, на ўсходзе краіны паветра астудзіцца да +1...3°С, у асобных раёнах на глебе чакаюцца слабыя замаразкі да 0...-2°С; удзень на тэрыторыю краіны пачне паступаць больш цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы і максімальная тэмпература складзе +10...17°С, на захадзе краіны паветра прагрэецца да +18...21°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках