20 кастрычнiка 2019, Нядзеля, 2:31
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Экс-чыноўнік – актывістам: Трэба выпраўляць памылкі, якія я зрабіў

6
Экс-чыноўнік – актывістам: Трэба выпраўляць памылкі, якія я зрабіў
АЛЯКСАНДР КАБАНАЎ

Да тых, хто казаў, што «ў палітыку не лезем», яна прыйшла сама.

Прадаўжаецца збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у «дэпутаты» ў «палату прадстаўнікоў».

Як апавёў «Радыё Рацыя» вядомы берасцейскі блогер і кандыдат у кандыдаты ў 1-й выбарчай акрузе Берасця Аляксандр Кабанаў:

– Многія яшчэ год таму казалі, што мы ў палітыку «не лезем». Значыць, яна прыйшла сама да іх. Людзі пачалі сачыць за многімі працэсамі, якія адбываюцца ў той жа Расеі, гэтыя рэчы ў нас абмяркоўваюцца. Беларусы ўсё больш і больш разумеюць, што трэба нашу краіну будаваць сваімі рукамі, а не за кошт некага, што ён прыйдзе і за нас зробіць. Усё ж такі павінен быць наш унёсак і наша праца.

Толькі што падышоў чалавек, падпісаўся. Адышоў у бок і сказаў: я – былы чыноўнік паставіў подпіс за вас, таму што тыя памылкі, якія я рабіў, трэба выпраўляць.