6 траўня 2024, панядзелак, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША накіруюць дадатковыя войскі ў Саудаўскую Аравію і ААЭ

1
ЗША накіруюць дадатковыя войскі ў Саудаўскую Аравію і ААЭ

Улады падкрэслілі, што гэты крок носіць абарончы характар.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ухваліў увядзенне дадатковых амерыканскіх войскаў і пастаўку ваеннай тэхнікі на тэрыторыю Саудаўскай Аравіі і ААЭ. Пра гэта ў пятніцу, 20 верасня, падчас брыфінгу паведаміў міністр абароны ЗША Марк Эспер, піша dw.com.

Паводле ягоных словаў, разгортванне дадатковага кантынгенту ў рэгіёне адбудзецца ў найбліжэйшыя дні. Эспер падкрэсліў, што гэта ўзмацненне носіць абарончы характар і стала адказам на запыты пра падмацаванне з боку Саудаўскай Аравіі і ААЭ. Амерыканскія войскі засяродзяцца ў першую чаргу на паветранай і супрацьракетнай абароне.

Эспер таксама паведаміў, што ЗША будуць працаваць над тым, каб паскорыць пастаўкі ваеннай тэхнікі ў гэтыя краіны. Кіраўнік Пентагона дадаў, што гэта толькі першы крок, але пры гэтым адмовіўся назваць дакладную колькасць дадатковых сілаў.

Эспер пацвердзіў, што ЗША мяркуюць Тэгеран датычным да атакі на нафтавыя аб'екты ў Саудаўскай Аравіі. Паводле ягоных словаў, зброя, з дапамогай якога быў здзейснены напад, была вырабленая ў Іране. Тым не менш, як піша агенцтва AP, Дональд Трамп такім чынам дае зразумець, што ён не настроены на ваенны ўдар па Іране.

14 верасня афіцыйны прадстаўнік МУС Саудаўскай Аравіі паведаміў пра пажары на двух заводах нацыянальнай нафтавай кампаніі Saudi Aramco, якія пачаліся ў выніку атакі беспілотнікаў. Адказнасць за напад узяла на сябе сяброўская для Ірана ўзброеная групоўка еменскіх паўстанцаў-хусітаў.

Эр-Рыяд пазней заявіў, што напад быў здзейснены не з еменскай тэрыторыі, а з поўначы. Інцыдэнт "без усялякіх сумневаў", адбыўся пры падтрымцы Ірана, заявіў прадстаўнік саудаўскага міністэрства абароны Туркі аль-Малікі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках