6 траўня 2024, панядзелак, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: Мы не спыніліся, Віктар

Максім Вінярскі: Мы не спыніліся, Віктар
МАКСІМ ВІНЯРСКІ

Будзем трымаць бел-чырвона-белы сцяг да самай перамогі.

Аб гэтым каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» напісаў у «Фэйсбуку»:

- 21 верасня споўнілася б 60 гадоў Віктару Івашкевічу. За ўсе шэсць гадоў пасля ягонай смерці, не было ніводнага дня, каб не адчувалася, наколькі нам усім бракуе ягонай мужнасці, прынцыповасці, адказнасці.

Мне ніколі не забыць яго слоў: «Бачылі фатаграфію - стаіць Івашкевіч на плошчы і трымае сцяг, адзін бел-чырвона-белы, другі еўрапейскі? І людзі смяюцца - вось, выйшаў адзін, ну і што ты адзін выйшаў? Герой знайшоўся. А каго ты за сабой павёў? А я кажу: нікога нікуды не завядзеш, калі ён таго не хоча. Але павінен хтосьці трымаць сцяг. Каб у іншых людзей заўсёды быў арыенцір, што калі захочацца, я далучуся».

Дакладней і не скажаш. Мы не спыніліся, Віктар. Мы тут і будзем трымаць гэты сцяг далей. Да самай перамогі. Жыве Беларусь!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках