3 жнiўня 2026, панядзелак, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Склад Wildberries пад Масквой усё яшчэ гарыць

Склад Wildberries пад Масквой усё яшчэ гарыць
Фота: Exilenova+

Ён быў атакаваны сёння раніцай.

Па стане на вечар 3 жніўня плошчу ўзгарання і задымлення на складзе Wildberries ва Уладзімірскай вобласці удалося скараціць да 3 тыс. кв. м, застаюцца асобныя ачагі. Задзейнічаныя ў тушэнні брыгады з Падмаскоўя і Іванаўскай вобласці вяртаюцца дадому. Пра гэта паведаміў губернатар рэгіёна Аляксандр Авдзеў.

«Нашы выратавальнікі працягнуць працу да поўнай ліквідацыі агню», — дадаў спадар Авдзеў у Telegram-канале.

Склад Wildberries у Сабінскім акрузе Уладзімірскай вобласці трапіў пад удар БПЛА сёння раніцай. На аб'екце пачаўся пажар, яго лакалізавалі на плошчы 100 тыс. кв. м. Пацярпелі чатыры чалавекі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках