2 траўня 2024, Чацвер, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Полацку кіроўца без права на кіраванне збіў дзвюх дзяўчынак-падлеткаў

15
У Полацку кіроўца без права на кіраванне збіў дзвюх дзяўчынак-падлеткаў

Адна памерла.

У ДАІ Віцебскай вобласці паведамілі пра тое, што 21 верасня блізу 21:00 у Полацку ў выніку ДТЗ пацярпелі дзве непаўналетнія дзяўчыны. На вуліцы Бабушкіна іх збіў кіроўца Alfa Romeo. У СК паведамілі: мужчына быў п'яны. У аўторак стала вядома, што адну з пацярпелых не ўдалося выратаваць, піша «Онлайнер».

Аўтамабілем кіраваў 26-гадовы жыхар Наваполацка. Ён сеў за стырно без пасведчання кіравання транспартнымі сродкамі.

- Падчас абгону кіроўца не справіўся з кіраваннем, выехаў на левую па ходу руху абочыну і ўчыніў наезд на дзвюх мясцовых жыхарак 2005 года нараджэння. У выніку ДТЗ абедзве атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя ў аддзяленне рэанімацыі цэнтральнай гарадской лякарні Полацка, - распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

У Следчым камітэце дапоўнілі, што аўтамабіліст быў нецвярозы, не меў дзейнага пасведчання (быў пазбаўлены у 2018 годзе).

У аўторак з Полацку прыйшло трагічнае паведамленне: адна з пацярпелых у выніку ДТЗ дзяўчынак увечары 23 верасня памерла ў лякарні. Сёння да падазраванага была ўжытая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Распачатая крымінальная справа.

Акрамя таго, следчыя таксама ўстанаўліваюць абставіны ДТЗ з цяжкімі наступствамі ў Горках. Кіроўца Volkswagen Passat 22 верасня блізу 03:15 пры выездзе са стаянкі, размешчанай насупраць дома № 1 на пр. Інтэрнацыянальным, не заўважыў 34-гадовую жанчыну, якая знаходзілася на праезнай частцы дарогі, і ўчыніў на яе наезд. У выніку ДТЗ пешаходу былі прычыненыя цяжкія траўмы. Вынік агляду кіроўцы - 1,8 праміле алкаголю. Мужчына затрыманы, распачатая крымінальная справа.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках