Мянчук падрабіў дакументы для ваенкамата, каб не хваляваць маму
6- 25.09.2019, 21:06
- 14,696
Хлопец даслаў маме падробленую даведку пра вучобу ў расейскай ВНУ.
Хлопец даслаў маме даведку аб тым, што вучыцца ў расейскай ВНУ, і папрасіў перадаць у ваенкамат. Высветлілася, што дакумент ён купіў, каб не хваляваць маму. Падрабязнасці паведамляе ГУУС Менгарвыканкама.
Увесну па месцы рэгістрацыі 26-гадовага хлопца прыйшла позва ў ваенкамат. Ён ужо некалькі гадоў жыў у Расеі, таму заказны ліст атрымала яго маці. Маладзён выслаў даведку, што вучыцца ў прэстыжнай расейскай ВНУ, і папрасіў перадаць у ваенкамат.
Супрацоўнікі раённага камісарыята западозрылі падробку і высветлілі, што мянчук не вучыцца ў расейскай ВНУ. Тады ім зацікавілася міліцыя.
Хлопец растлумачыў аператыўнікам, што не хацеў хваляваць маці, таму перадаў падробленую даведку пра вучобу, якую замовіў у інтэрнэце.
Цяпер ён пад падпіскай аб належных паводзінах. Матэрыялы праверкі перадалі ў Цэнтральны (Менска) РАСК, дзе дзеянням хлопца дадуць прававую ацэнку.
За выраб, выкарыстанне падробленых дакументаў прадугледжаная пакаранне паводле ч. 1 арт. 380 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Санкцыя гэтай частцы артыкула прадугледжвае пакаранне - грамадскія працы, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.