Арына Сабаленка згуляе з першай ракеткай свету Эшлі Барці
- 26.09.2019, 21:13
- 10,084
Матч у рамках турніру ў Ухань адбудзецца 27 верасня і пачнецца аб 11.30.
Беларуска Арына Сабаленка (13-ы нумар рэйтынгу ВТА) згуляе ў паўфінальным матчы турніру ў Ухань (Кітай, прызавы фонд - 2 527 250 даляраў) 27 верасня, паведамляе pressball.by.
Спаборніца - першая ракетка свету аўстралійка Эшлі Барці. Пачатак паядынку - аб 11.30 паводле менскага часу.