13 жнiўня 2026, Чацвер, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр Вільні просіць у Беларусі доступ да маніторынгу асяроддзя з БелАЭС

4
Мэр Вільні просіць у Беларусі доступ да маніторынгу асяроддзя з БелАЭС
РЭМІГІЮС ШЫМАШУС

Літве няма даверу да афіцыйнай беларускай інфармацыі па АЭС.

Мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус звярнуўся да новапрызначанага беларускага амбасадара Валерыя Бараноўскага. Шымашус папрасіў у яго даць магчымасць атрымліваць наўпрост з Беларускай АЭС звесткі маніторынгу навакольнага асяроддзя, піша delfi.lt.

«Пасол спрабаваў расказваць, што ўсё з ёй добра. Я выразна інфармаваў, што нам натуральным чынам не стае даверу, ці сапраўды там усё добра. Я інфармаваў пасла, што калі ўжо яны рыхтуюцца ўвесці гэтую атамную станцыю ў эксплуатацыю, з чым мы зусім не згодныя, то мы б хацелі бачыць прыродаахоўныя звесткі анлайн, пастаянна, на месцы, а не праз нейкую сістэму інфармавання», - заявіў віленскі мэр.

Ён падкрэсліў, што ў Літве пакуль няма даверу да беларускай інфармацыі па АЭС, і атрымаць яго можна толькі праз поўнае раскрыццё інфармацыі.

Таксама Шымашус паведаміў дыпламату, што Літва хоча падтрымліваць суседскія стасункі «і што вельмі б хацелася, каб Беларусь была самастойнай краінай, а не сатэлітам Расеі».

Паміж сталіцамі Беларусі і Літвы блізу 20 гадоў таму была падпісаная дамова аб супрацоўніцтве. Але, кажа віленскі мэр, на сёння ніякага супрацоўніцтва няма. Сам Шымашус абвешчаны персонай нон грата ў Расеі, таму ён не ведае, ці можа прыехаць у Беларусь: у нашу краіну забаронены ўезд асобам, якія знаходзяцца ў расейскім «чорным спісе».

Літва мяркуе, што будаўніцтва БелАЭС за 50 км ад Вільні парушае патрабаванні бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя. Беларусь адмаўляе гэтыя прэтэнзіі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках