2 траўня 2024, Чацвер, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы навучыліся «мадэрнізаваць» вочы салдат пад прыборы начнога бачання

3
Навукоўцы навучыліся «мадэрнізаваць» вочы салдат пад прыборы начнога бачання
НОВАЯ ТЭХНАЛОГІЯ ДАЗВАЛЯЕ БАЧЫЦЬ У ЦЕМРЫ БЕЗ ПРЫБОРАЎ НАЧНОГА БАЧАННЯ / FLICKR / NEW JERSEY NATIONAL GUARD

Новая тэхналогія дазваляе бачыць у цемры без прыбора начнога бачання.

Узброеныя сілы ЗША ўжо досыць даўно працуюць над тым, каб скараціць вагу стандартнай прылады начнога бачання. Мэта складаецца ў тым, каб зрабіць яе настолькі лёгкай, каб яе выкарыстанне стала амаль неадчувальным. Але група навукоўцаў мяркуе, што знайшла развязанне, як наогул не апранаць нічога і пры гэтым выразна бачыць у цемры.

Як піша Business Insider (пераклад - unian.net), група даследчыкаў падчас сустрэчы Хімічнай супольнасці Амерыкі ў Сан-Дыега, штат Каліфорнія, збіраецца прэзентаваць метад выкарыстання надзвычай маленькіх наначасціц, ін'екцыя якіх у вочы надзяляе чалавека здольнасцю бачыць у блізкім да інфрачырвонага спектры.

«Калі мы глядзім на свет вакол, мы бачым толькі бачнае святло», - растлумачыў экспэрт наначасціц Масачусецкай медыцынскай школы і ўдзельнік праекта Ган Хан.

«Але калі б у нас было бачанне ў блізкім да інфрачырвонага спектры, мы маглі б бачыць свет зусім па-іншаму. Мы змаглі б займацца інфрачырвонай астраноміяй няўзброеным вокам або ж бачыць у цемры без нязручнага абсталявання», - дадаў ён.

Чалавечы зрок звычайна працуе з хвалямі святла з даўжынёй 380-700 нм. Але ў лютым Ган Хан і яго калегі ва Універсітэце навукі і тэхналогій Кітая апісалі ў сваёй навуковай працы ін'екцыю спецыяльных часціц, якія прымушаюць «фотарэцэптары ў апканверсіі фатонаў». Гэтыя часціцы паглынаюць інфрачырвонае выпраменьванне і пераводзяць яго ў бачны спектр. Тэхналогію апрабавалі на лабараторных пацуках. У выніку ін'екцыя наначасціц стварылі «тысячы малюсенькіх прыбораў начнога бачання ўнутры вачэй грызуноў». З дапамогай пашыраных такім чынам магчымасцяў сятчаткі, пацукі змаглі рэагаваць на інфрачырвонае святло, якое было для іх нябачным.

Вядома, гэта мае вялікі патэнцыял для вайсковай сферы і не толькі. Экспэрты адзначаюць, што часовы эфект ін'екцыі патэнцыйна можа менш нашкодзіць здароўю салдата, чым пашырэнне магчымасцяў вока на пастаяннай аснове. Акрамя таго, розныя мадыфікацыі часціц могуць дазволіць, да прыкладу, мытнікам выяўляць «выкрадзеныя радыеактыўныя матэрыялы» няўзброеным вокам. Аднак, нязручнасць выкарыстання тэхналогіі відавочна - дзеля магчымасці бачыць нябачнае выпраменьванне трэба пратыкаць вочы іголкай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках