8 траўня 2024, Серада, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску дзяўчынка нарадзілася ў першыя секунды 2020 года

3
У Віцебску дзяўчынка нарадзілася ў першыя секунды 2020 года
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Дзяўчынка стала першай у сваёй сям'і.

Першыя ў Беларусі ў новым 2020 годзе нарадзіліся дзеці ў Віцебску і Ваўкавыску. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, піша сайт тэлеканалу «Белсат».

У Віцебскім абласным клінічным радзільным доме першае дзіця нарадзілася а 00:00:01 - з пачаткам выканання першага куплета афіцыйнага гімна Беларусі. Дзяўчынка стала першай у сваёй сям'і. Усяго ў вобласці ў навагоднюю ноч нарадзілася 6 дзяцей.

Амаль у гэты ж час дзяўчынка нарадзілася і ў Ваўкавыску, а неўзабаве і ў Гародні. Усяго ў навагоднюю ноч у Гарадзенскай вобласці з'явілася на свет 12 дзяцей - 7 дзяўчынак і 5 хлопчыкаў.

У Менску першымі ў 2020 годзе нарадзіліся 9 дзяцей (6 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі), у Гомельскай вобласці - 5 дзяцей (3 хлопчыка і 2 дзяўчынкі). У Менскай вобласці на свет з'явілася 2 хлопчыкі, яшчэ трое (1 дзяўчынка і 2 хлопчыка) нарадзіліся ў Магілёўскай і чацвёра (2 дзяўчынкі і 2 хлопчыка) - у Берасцейскай вобласці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках