23 красавiка 2024, aўторак, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явіцца сэрвіс параўнання коштаў паміж гандлёвымі сеткамі

6
У Менску з'явіцца сэрвіс параўнання коштаў паміж гандлёвымі сеткамі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: АЛЯКСАНДР РУЖАЧКА

Распрацоўшчыкі абяцаюць дзясяткі тысяч найменняў з актуальнымі зменамі коштаў.

Беларусы сканчаюць распрацоўку сэрвісу InfoPrice для параўнання кошту тавараў паміж крамамі розных сетак: абяцаюць дзясяткі тысяч найменняў з актуальнымі зменамі коштаў, паведамляе «Онлайнер».

Акрамя прадуктаў, з'явяцца цэны на ўвесь асартымент сетак: распрацоўшчыкі будуць дадаваць іх самастойна, але гандлёвыя сеткі пры жаданні могуць дапамагчы ім у гэтым. Заадно можна адаптаваць InfoPrice пад сябе: калі побач з домам ёсць толькі некалькі крам, можна выбраць параўнанне коштаў толькі паміж гэтымі сеткамі. Для кожнага тавару будуць пазначаны месцы і даты фіксацыі кошту.

Калі праз меню сабраць кошык прадуктаў, InfoPrice правядзе параўнанне і пакажа, дзе які тавар купіць больш выгадна. Распрацоўшчыкі будуць кожны дзень пад выглядам таемных пакупнікоў абнаўляць кошты: досыць прасканаваць штрыхкод тавару і проста ўвесці яго актуальны кошт.

Запуск InfoPrice плануецца ўжо ў лютым, але ў першы час будзе даступная толькі вэб-версія. У далейшым з'явіцца мабільны дадатак. Акрамя гэтага, распрацоўшчыкі плануюць дадаць сканаванне тавару, перш чым купіць і імгненнае параўнанне з іншымі сеткамі: такім чынам пакупнік адразу будзе бачыць, наколькі выгадна купляць прадукт у канкрэтнай краме.

Сэрвіс будзе бясплатным. У першы час даступнымі будуць толькі крамы Менска, а потым дададуць рэгіёны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках