2 траўня 2024, Чацвер, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маск плануе за наступныя 30 гадоў даставіць на Марс мільён чалавек

25
Маск плануе за наступныя 30 гадоў даставіць на Марс мільён чалавек
ІЛАН МАСК

Кампанія SpaceX мае намер будаваць па сто караблёў у год.

Да 2050 года кампанія SpaceX плануе даставіць з Зямлі на Марс мільён чалавек, будуючы па сто караблёў Starship у год.

Пра гэта паведаміў яе кіраўнік Ілан Маск у Twitter, піша hromadske.ua.

Кожны раз, калі арбіты Зямлі і Марса будуць удала размешчаны для палёту (гэта адбываецца кожныя 26 месяцаў), SpaceX плануе дастаўляць на Марс па 100 тысяч чалавек.

Адзін з чытачоў Маска ў Twitter удакладніў, ці азначае гэта, што кампанія збіраецца пераправіць на Марс блізу мільён чалавек да 2050 года. Бізнэсовец пацвердзіў гэтую здагадку.

У планах Маска выводзіць на зямную арбіту блізу тысячы касмічных караблёў. Яны будуць вылятаць на працягу месяца, калі Зямля і Марс будуць знаходзіцца на блізкай адлегласці.

У верасні 2019 года Ілан Маск прадставіў касмічны карабель Starship, які зможа дастаўляць грузы і людзей на Марс і Месяц.

У лістападзе першы поўнамаштабны прататып касмічнага карабля Starship Mk1 выбухнуў падчас выпрабаванняў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках