9 траўня 2024, Чацвер, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Афнагель: Ёсць рэчы, якія мы Лукашэнку не даруем

26
Яўген Афнагель: Ёсць рэчы, якія мы Лукашэнку не даруем
ЯЎГЕН АФНАГЕЛЬ
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Дыктатар карыстаецца метадамі слабых і баязлівых.

Сёння каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель выйшаў на свабоду пасля 15 дзён адміністрацыйнага арышту, праведзеных у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на Акрэсціна.

Палітыка асудзілі на 15 дзён арышту за ўдзел у акцыях у абарону незалежнасці Беларусі, якія прайшлі 7 і 8 снежня ў Менску.

Каталіцкія Каляды і Новы год Яўген Афнагель сустрэў у турэмных умовах. Палітык пракаментаваў Charter97.org свой арышт за ўдзел у акцыях супраць «інтэграцыі» Беларусі і Расеі.

- Што вы можаце сказаць пра ўмовы, у якіх сустрэлі Новы год?

- Людзей у камерах у сувязі са святамі было мала, таму ўмовы магу ацаніць як ніштаватыя.

Але подласць, якую праявіў Лукашэнка ў дачыненні да абаронцаў Беларусі - гэта ўжо асобная размова. Мы можам гэтаму чалавеку шмат чаго дараваць - гэта я кажу ад імя ўсіх людзей, якія правялі Новы год на Акрэсціна - але тое, што ён скраў у нас магчымасць сустрэць Новы год і Каляды з роднымі і блізкімі, мы яму дакладна не даруем.

- Як вы ацэньваеце тое, што вас затрымалі і адправілі ў турму за ўдзел у акцыях за незалежнасць Беларусі?

- Гэта паказвае рэальнае стаўленне Лукашэнкі да ідэі незалежнасці нашай краіны. Тыя, хто выходзіць на вуліцы з бел-чырвона-белым сцягам, хто рэальна змагаецца за свабоду і суверэнітэт Беларусі - гэта яго галоўныя ворагі і галоўны страх.

Незалежнасць нашай краіны ніколі не з'яўляліся і не з'яўляюцца для яго каштоўнасцю, гэта проста - прадмет гандлю, які ён выкарыстоўвае ў сваіх перамовах з Пуціным, у закулісных справах з расейскімі алігархамі і расейскім бізнэсам.

І здачу суверэнітэту Беларусі, якую рыхтуе дыктатар - гэта таксама належыць да тых рэчаў, якія мы яму ніколі не даруем.

Па-другое, Новы год на Акрэсціна - гэта, магчыма, помста Лукашэнкі за нашу яркую кампанію па актыўнаму байкоту «выбараў». Тады ў дыктатара былі звязаныя рукі, таму што да нашай кампаніі была прыцягнута ўвага ўсіх СМІ. Але, як той казаў, помста - гэта зброя слабых і баязлівых.

- Камера ў турме - не самы лепшы варыянт сустрэчы Новага года. Што давала падтрымку ў гэтыя дні?

- Салідарнасць тых беларусаў, хто нас віншаваў са святамі.

Дзякую ўсім, хто даслаў паштоўкі і лісты на Каляды і Новы год - іх было вельмі шмат. Не ведаю, ці ўсё перадалі, але хацелася б падзякаваць усім людзям, якія іх даслалі. Гэта напраўду было выдатна, гэта нас сур'ёзна падтрымлівала - увогуле, гэта было крута. Ніколі столькі лістоў і паштовак у турме не атрымліваў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках