5 траўня 2024, Нядзеля, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэльгія прыпыніла працэдуру экстрадыцыі Пучдэмона ў Гішпанію

Бэльгія прыпыніла працэдуру экстрадыцыі Пучдэмона ў Гішпанію
КАРЛЕС ПУЧДЭМОН

Пучдэмон у чэрвені 2019 года быў абраны ў Еўрапарламент

Бэльгія пакуль не будзе экстрадаваць у Гішпанію Карлеса Пучдэмона. Суд у Брусэлі прыняў пастаову прыпыніць працэдуру выдачы да таго часу, пакуль Еўрапейскі парламент не пазбавіць Пучдэмона і ягонага паплечніка Тоні Каміна дэпутацкага імунітэту, паведаміў у чацвер, 2 студзеня, адвакат абодвух палітыкаў Сымон Бэкерт, паведамляе DW.

Пучдэмон і Камін у чэрвені 2019 году былі абраныя ў Еўрапарламент, аднак не змаглі прыступіць да выканання сваіх абавязкаў, бо гэтаму перашкаджае Гішпанія. Заканадаўства Гішпаніі патрабуе прысягі на канстытуцыі, каб дэпутацкі мандат пачаў дзейнічаць. Для гэтага палітыкі павінны вярнуцца ў краіну, дзе ім пагражае арышт.

Пучдэмон уцёк у Бэльгію ў 2017 годзе, каб пазбегнуць судовага пераследу пасля няўдалай спробы абвясціць аб незалежнасці Каталоніі ад Мадрыда. У кастрычніку 2019 года Вярхоўны суд Гішпаніі другім разам выдаў міжнародны ордэр на арышт былога кіраўніка адміністрацыі Каталоніі. Падставай для ягонага арышту сталі абвінавачванні ў падбухторванні да паўстання і растраце дзяржаўных сродкаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках