2 траўня 2024, Чацвер, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожны з нас

6
Кожны з нас
Зміцер Казлоў

Трэба станавіцца лідарамі.

Зміцер Казлоў - «Шэры кот» сапраўдны баец і лідар, які знаходзіцца цяпер у палоне ў лукашэнкаўцаў. Тры месяцы таму, уступіўшы ў барацьбу з рэжымам, ён штодня праводзіў пікеты на вуліцах Воршы, сустракаўся з людзьмі, гаварыў аб карупцыі мясцовых чыноўнікаў, аб неабходнасці татальнай змены ўлады ў краіне. За час "выбарчай кампаніі" стаў самым папулярным палітыкам у сваім горадзе. За гэта яму і помсцяць.

Распавяду пра адзін выпадак. Ідзём мы неяк з ім разам з канспіратыўнай кватэры ў Менску на Сустрэчу свабодных людзей 16 лістапада. Абмяркоўваем варыянты правядзення акцыі. Я нагадваю, што за дзень да гэтага, перад такім жа мерапрыемствам былі арыштаваныя некаторыя нашы таварышы. Спадзяюся, кажу, што сёння такое не паўторыцца.

- Трэба не спадзявацца, што кагосьці не затрымаюць, а ўявіць, што мы там можам апынуцца ўдваіх, астатнія не дойдуць, - адказвае Зміцер. - Трэба быць гатовымі праводзіць акцыю самім. Гэта важна не толькі для таго, каб яна адбылася, каб людзі, якія на яе прыйшлі, не былі расчараваныя. Гэта важна і для бяспекі нашых таварышаў. Спецслужбы павінны зразумець, што прэвентыўныя арышты не ўплываюць на акцыю. Яна ўсё адно адбудзецца - у кожным выпадку. Кожны з нас павінен умець узначаліць пратэст. Кожны з нас павінен быць лідарам. Тады яны тройчы падумаюць, перад тым, як кагосьці браць.

Акцыя 16 лістапада паспяхова прайшла. А сёння за кратамі Зміцер. І спецслужбы глядзяць, як паводзім сябе мы - тыя, хто застаўся на волі. Ад нашых дзеянняў залежыць, ці будзе працягвацца такое беззаконне.

Алесь Круткін, прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках