10 траўня 2024, Пятніца, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зою, якая жыве ў шалашы ля возера ў Гомелі, паспрабавалі вярнуць у соцыум

16
Зою, якая жыве ў шалашы ля возера ў Гомелі, паспрабавалі вярнуць у соцыум

Але нешта пайшло не так.

Пустэльніцу Зою, якая тры гады жыве ў Гомелі на беразе возера, мясцовыя ўлады ўгаварылі пакінуць будан - але нешта зноў пайшло не так, піша tut.by.

План у гомельскіх чыноўнікаў быў такі: адправіць жанчыну на медыцынскае абследаванне, паралельна дапамагчы з аднаўленнем дакументаў і пошукам працы. Пакуль яна павінна была пажыць нейкі час у крызісным цэнтры.

З такімі ўмовамі Зоя быццам бы пагадзілася.

Раніцай у панядзелак па яе прыехала машына цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтральнага раёна Гомеля.

Арсень, маладзён, які вось ужо тры гады дапамагае жанчыне, дзеля такога выпадку нават адпрасіўся з працы. Зоя дае яму наказ даглядаць за буданом. Арсень просіць жанчыну не хвалявацца і абяцае, што ўсе яе рэчы ён перавязе на час у надзейнае месца.

- Пакуль не чапай, я ж толькі паглядзець на ежу - можа, сёння і вярнуся, - папярэджвае жанчына.

Кот Літ, адчуўшы нядобрае, не адыходзіць ад гаспадыні ні на крок.

«Вось што з табой рабіць?.. Вы б напісалі лепш пра яго, хай бы хто забраў. Шкада, хатні бо зусім», - Зоя паліць цыгарэту, яшчэ раз паліруе і без таго вычышчаныя боты і, нарэшце, садзіцца ў аўтамабіль.

А праз паўгадзіны...Зоя збегла: калі аўтамабіль сацслужбы прыпаркаваўся ля крызіснага цэнтра, жанчына заўважыла аператара тэлеканала з камерай - і куляй выскачыла з аўтамабіля і знікла ў дварах шматпавярховікаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках