2 траўня 2024, Чацвер, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі назваў умову сваёй адстаўкі

23
Зяленскі назваў умову сваёй адстаўкі
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Таксама Уладзімір Зяленскі назваў мэты свайго прэзідэнцтва.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падасць у адстаўку, калі апынецца ў сітуацыі, аналагічнай прэм'ер-міністру Ізраіля Біньяміну Нетаньяху, якому выставілі абвінавачванні ў карупцыі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю выданню The Times of Israel, апублікаваным 19 студзеня, паведамляе korrespondent.net.

«Калі ва Украіне вас абвінавачваюць у карупцыі, вы павінны сысці ў адстаўку ці вы можаце прадаўжаць», - спытаў журналіст.

«Давайце спачатку высветлім: чаму, як вы думаеце, мяне павінны абвінаваціць у карупцыі? Мажліва, вы ведаеце штосьці, чаго не ведаю я?» - адказаў Зяленскі.

Пасля гэтага ён дадаў: «Калі б мяне абвінавацілі ў нейкай сапраўднай карупцыі - выставілі не палітычныя абвінавачванні, а тое, што сапраўды адбылося - тады, згодна з Канстытуцыяй, мне давялося б сысці ў адстаўку», - адказаў прэзідэнт.

Ён заявіў, што мэта яго прэзідэнцтва, каб дамагчыся міру на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках