24 красавiка 2024, Серада, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пустэльніца Зоя з Гомеля вярнулася ў будан на бераг возера

21
Пустэльніца Зоя з Гомеля вярнулася ў будан на бераг возера
Фота: tut.by

Падчас спробы аформіць жанчыну ў цэнтр сацабслугоўвання... яна ўцякла.

Жанчына з Гомеля, якая ўжо тры гады жыве ў будане ля возера, скардзіцца на тое, што пасля публікацый яе замучылі ўвагай сацыяльныя работнікі, праваахоўнікі і журналісты. «Мне працаваць жа трэба, а яны ўсё ходзяць і ходзяць, - распавяла Зоя мясцоваму выданню «Моцныя навіны». - Так, я бутэлькі збіраю. А што - хіба гэта не праца? А мне цяпер перашкаджаюць».

Што адбываецца? Коратка

У Гомелі на беразе возера ўжо тры гады жыве пустэльніца Зоя, паведамляе .

Пасля публікацыі журналістам, Зояй актыўна зацікавіліся мясцовыя ўлады і іншыя журналісты. Такая цікавасць Зоі была не па душы: яна не ішла на кантакт з чыноўнікамі і прасіла пакінуць яе ў спакоі.

Намесніца кіраўніка Цэнтральнага раёна Вольга Дацэнка распавядала, што «Зоі прапаноўвалі дапамогу, але ад усіх прапаноў яна катэгарычна адмаўляецца. З якой прычыны гэта адбываецца, высветліць пакуль не ўдалося. Праблема ёсць - і яна павінна развязвацца далікатна, бо гэта ейнае асабістае жыццё і, відавочна, што ў чалавека ёсць рана, і важна яе не крыўдзіць. У кожным выпадку на беразе ракі ў будане пасярод зімы мы гэтую жанчыну пакінуць не можам... Мы распавялі Зоі, што ў кожны момант яна можа прыйсці ў крызісны пакой пры гарадскім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання, пераначаваць там і атрымаць дапамогу. Зараз мы гатовыя заняцца афармленнем ейных дакументаў, паралельна будзем падшукваць варыянты з жыллём. Галоўнае, каб яна гэтыя варыянты прыняла».

Але пры спробе аформіць Зою ў цэнтр сацабслугоўвання... яна ўцякла.

Без жадання самога чалавека яму нельга дапамагчы

Цяпер, паведамляюць «Моцныя навіны», Зоя зноў жыве ў сваім будане. Жанчына скардзіцца на тое, што яе замучылі увагай сацыяльныя работнікі, праваахоўнікі і журналісты. «Мне працаваць жа трэба, а яны ўсё ходзяць і ходзяць ... Так, я бутэлькі збіраю. А што - хіба гэта не праца? Ідзі, пазбірай іх. Потым памыць трэба і здаць. Дзяржаве, між іншым. Я мяркую, што я свае капейкі сумленна зарабляю. А мне цяпер перашкаджаюць».

Паводле ейных слоў, сацработнікі пастаянна яе наведваюць, спасылаючыся на тое, што «не маюць права пакідаць яе тут».

- Я ім ужо напісала пісьмовую адмову, што ў іхняй дапамозе не маю патрэбы. Але яны далей ходзяць, - пераймаецца Зоя.

- Калі чалавеку патрэбная дапамога, ён заўсёды можа яе атрымаць. Мы даем для гэтага ўсе магчымасці. Можа быць прапанавана і медыцынская, і прававая падтрымка. Гэтым займаюцца і дзяржаўныя структуры, і таварыства «Чырвонага Крыжа». Але наданне такой дапамогі носіць заяўны характар. Без жадання самога чалавека рабіць гэта мы не маем права, - кажа намесніца кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Вольга Дацэнка.

Сама Зоя цяпер запэўнівае, што не збіралася жыць на возеры да канца сваіх дзён - і, маўляў, яшчэ раней планавала з надыходам лета заняцца аднаўленнем дакументаў і афармленнем пенсіі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках