11 траўня 2024, Субота, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму ЗША хочуць абмежаваць уезд грамадзянам Беларусі?

50
Чаму ЗША хочуць абмежаваць уезд грамадзянам Беларусі?
ФОТА: SHUTTERSTOCK

Абмежаванні могуць закрануць таксама выдачe грын-карт.

ЗША плануе ўвесці новыя абмежаванні на візы для падарожнікаў і імігрантаў, паведамляе «Еўрарадыё». У «чорны спіс» патрапілі Эрытрэя, Кыргызстан, М'янма, Нігерыя, Судан, Танзанія і... Беларусь!

Што аб'ядноўвае нас з гэтымі краінамі?

Канкрэтна да Беларусі Белы дом прэтэнзій не выстаўляе. Аднак вядомыя прынцыпы, паводле якіх фармуецца спіс: невыкананне патрабаванняў бяспекі, адсутнасць біяметрычных звестак, недастаткова інтэнсіўны абмен інфармацыяй з ЗША і недастатковыя захады для барацьбу з тэрарызмам.

Першапачаткова краіны, у дачыненні да якіх Трамп увёў візавыя санкцыі, мелі яшчэ адную адметнасць: у іх пераважалі мусульмане. Аднак пасля абвінавачванняў у рэлігійнай нецярпімасці спіс падкарэктавалі. А ў новых кандыдатах на візавыя абмежаванні мусульмане не складаюць большасць.

Яшчэ адзін крытэрый - колькасць пратэрмінаваных віз. Са звестак Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША, у 2018 годзе болей прадугледжанага тэрміну заставаліся ў краіне 24% эрытрэйцаў, 15% нігерыйца і 12% грамадзян Судана. Пра беларусаў такой статыстыкі няма.

Дык няўжо грамадзянам Беларусі забароняць атрымліваць амерыканскія візы?

Не зусім. Прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта ЗША заявілі, што грамадзяне краін, уключаных у «спіс Трампа», не абавязкова сутыкнуцца з агульнай забаронай на паездкі ў ЗША. Забарона можа быць частковай. Гэта значыць, беларусам могуць абмежаваць выдачу пэўных тыпаў віз. Напрыклад, бізнэс або гасцявых. Абмежаванні могуць закрануць таксама выдачы грын-карт. Пра гэта паведамляе Wall Street Journal.

Што да грын-карт. Дональд Трамп заклікаў у прынцыпе спыніць гэтую праграму, заявіўшы, што яна дазваляе непажаданым людзям уязджаць у ЗША. Ён прапанаваў замест гэтага пераарыентаваць існую візавую сістэму на кваліфікаваных работнікаў.

А хто ўжо ў «чорным спісе»?

Кампанія слаўная. Цяпер абмежаванні дзейнічаюць для грамадзян Ірана, Лібіі, Самалі, Сірыі, Емена і Паўночнай Карэі, а таксама для палітычных чыноўнікаў з Венесуэлы.

Гэтыя абмежаванні - назаўжды?

Не. Але адзіная краіна, якую спачатку ўключылі ў «чорны спіс», а потым прыбралі з яго, - гэта Чад. Ён быў у самым першым у спісе і пакінуў яго ў красавіку 2018 года.

Грамадзяне краін, занесеных у спіс, могуць у індывідуальным парадку намагаць на атрыманні амерыканскай візы. Але паспяховых прэцэдэнтаў пакуль не было.

Пакуль Дональд Трамп застаецца прэзідэнтам ЗША, спіс наўрад ці скасуюць цалкам. Прадстаўнік Белага дома Хоган Гідлі ў каментары для New York Times распавёў, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША ўважае забарону «надзвычай паспяховай» у абароне амерыканскіх інтарэсаў.

Ён адзначыў, што АП не планавала ніякіх заяў, якія тычацца забароны.

«Здаровы сэнс і нацыянальная бяспека дыктуюць, што, калі краіна хоча ў поўнай меры ўдзельнічаць у іміграцыйных праграмах ЗША, яна таксама павінна выконваць усе меры бяспекі і барацьбы з тэрарызмам, - сказаў Гідлі. - Мы не хочам імпартаваць тэрарызм або ўсялякую іншую пагрозу нацыянальнай бяспекі ў Злучаныя Штаты».

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках