26 красавiка 2024, Пятніца, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«З кожнай кватэры па 20 рублёў, так можна і яшчэ нейкі чэмпіянат правесці»

48
«З кожнай кватэры па 20 рублёў, так можна і яшчэ нейкі чэмпіянат правесці»

Работнікі Міністэрства газу ходзяць па кватэрах і патрабуюць з грамадзян па 23 рублі за «прафілактычны агляд».

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісала журналістка Любоў Лунёва.

- Усё-такі работнікі Мінгазу праніклі да мяне ў кватэру. За іх візіт мне давядзецца заплаціць 23 рублі. Чаму? Ды таму што цяпер прафілактычны агляд газавага абсталявання стаў платным. І хадзіць будуць кожныя 5 гадоў.

«Ну мы ж не ў кішэню сваю кладзём. Усе абураюцца. Нас паслалі, мы і прыйшлі. Гэта планавая праверка і цяпер за гэта трэба будзе плаціць», - сказалі мне гэтыя работнікі.

Што ж гэта атрымліваецца? За тое, што прыйшлі, зайшлі на кухню, паглядзелі і пайшлі, трэба заплаціць 20 рублёў?! Малайцы ўсё-такі нашы ўлады. З кожнай кватэры па 20 рублёў, так можна і яшчэ нейкі чэмпіянат правесці. Цікава: калі прыйдуць платныя работнікі МНС і санстанцыі?

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках