10 траўня 2024, Пятніца, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кітаі яшчэ адзін горад закрылі на каранцін праз новы від каронавірусу

1
У Кітаі яшчэ адзін горад закрылі на каранцін праз новы від каронавірусу
ФОТА: AP/MARK SCHIEFELBEIN

Ён знаходзіцца ў сямідзесяці кіламетрах ад Уханя.

У Кітаі на каранцін закрылі яшчэ адзін горад - Хуанган, размешчаны ў сямідзесяці кіламетрах ад Ухані, дзе была зарэгістраваная першая ўспышка новага віду каронавірусу 2019-nCoV, які выклікае пнеўманію. Улады забаранілі жыхарам выязджаць з горада праз боязь далейшага распаўсюджвання хваробы, паведамляе «Інтэрфакс».

Гарадская адміністрацыя закрыла інтэрнэт-кавярні і кінатэатры, у горадзе перастаў працаваць грамадскі транспарт. Раней улады ізалявалі і сам Ухань, дзе пражывае 11 мільёнаў чалавек, аўтобуснае і воднае злучэнне з горадам было цалкам спыненае.

Тым часам у Пекіне паведамілі аб скасаванні святочных мерапрыемстваў у гонар надыходу новага года паводле месячнага календара. На гэты момант больш за 630 чалавек заразіліся невядомай хваробай, з іх 25 памерлі. Выпадкі інфікавання таксама былі зафіксаваныя ў Тайландзе, Паўднёвай Карэі, Японіі і ЗША. Паводле звестак кітайскіх медыкаў, вірус перадаецца ад чалавека да чалавека.

Кітайскія навукоўцы мяркуюць, што крыніцай каронавіруса былі дзікія жывёліны, якімі незаконна гандлявалі на рынку морапрадуктаў ва Ухане. Як мяркуецца, гэта маглі быць змеі або пацукі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках