25 красавiка 2024, Чацвер, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вашынгтон увёў новыя правілы атрымання віз для ахвочых нараджаць у ЗША

10
Вашынгтон увёў новыя правілы атрымання віз для ахвочых нараджаць у ЗША
ФОТА: ALEXANDROS AVRAMIDIS/REUTERS

ЗША маюць намер выкараніць так званы «радзільны турызм».

Улады ЗША апублікавалі новыя правілы атрымання турыстычных віз, накіраваныя на выкараненне так званага «радзільнага турызму». Уезд будзе абцяжараны для жанчын, якія разлічваюць нарадзіць на тэрыторыі Злучаных Штатаў, каб іх дзіця аўтаматычна стала грамадзянінам гэтай краіны, паведамляе РБК са спасылкай на Time.

Выяўляць жанчын, якія разлічваюць нарадзіць у ЗША, будуць супрацоўнікі консульстваў, якія адказваюць за выдачу ўязных дазволаў. Выключэнне будзе рабіцца для тых, хто разлічвае адправіцца ў Злучаныя Штаты нараджаць паводле медыцынскіх паказчыкаў. Аднак жанчына павінна будзе пацвердзіць, што ў яе ёсць для гэтага дастаткова фінансавых сродкаў.

Як адзначае Time, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даўно выступаў за ўвядзенне новых правілаў, аднак скептыкі паказвалі, што ў рэальнасці супрацоўнікі консульстваў сутыкнуцца з шэрагам праблем. Незразумела, як яны будуць вызначаць, цяжарная жанчына ці не: задаваць падобныя пытанні падчас сумоўя яны не маюць права. Калі ж жанчына сапраўды цяжарная, то незразумела, як зразумець, ці едзе яна ў ЗША менавіта для родаў. Наўпроставай забароны выдаваць візы цяжарным няма.

Паводле звестак амерыканскага Цэнтра міграцыйных даследаванняў, кожны год у ЗША нараджаюць больш за 30 тысяч жанчын, якія прыязджаюць у краіну па турыстычных візах, паказвала Washington Post. Існуюць таксама кампаніі, якія арганізуюць падобныя туры, у тым ліку з Расеі.

Як раней заявіла выданню BuzzFeed аналітык Інстытута міграцыйнай палітыкі Сара Пірс, новаўвядзенне з'яўляецца хутчэй спробай амерыканскіх уладаў растлумачыць, што ўезд у ЗША ўскладняецца. З ейных слоў, калі б у Вашынгтоне сапраўды хацелі змагацца з «радзільным турызмам», то ў першую чаргу змагаліся з арганізацыямі, якія займаюцца падобным бізнэсам.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках