19 красавiка 2024, Пятніца, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя выступіла за прыняцце Грузіі ў NATO

Турцыя выступіла за прыняцце Грузіі ў NATO
МЕЎЛЮТ ЧАВУШОГЛУ
ФОТА: UKRINFORM.RU

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Турцыі на форуме ў Давосе.

Міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушоглу заявіў, што Турцыя выступае за прыняцце Грузіі ў склад Паўночнаатлантычнага альянсу. Пра гэта ён сказаў у чацвер, 23 студзеня, на дыскусійнай сесіі Будучыня NATO на палях Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе, паведамляе ТАСС.

«Я не разумею, чаму мы не запрасілі Грузію ці не запусцілі для Грузіі план дзеянняў для сяброўства ў NATO. Грузія мае патрэбу ў нас, і нам патрэбны такі хаўруснік. У сувязі з гэтым Турцыя ўважае, што [альянс] павінен пашырацца, а Грузія павінна стаць дзяржавай-сябрам NATO», - сказаў Чавушаглу.

У сваю чаргу кіраўнік МЗС Грузіі Давід Залкаліяні выказаў падзяку свайму турэцкаму калегу.

«Я дзякую вам за падтрымку Грузіі на шляху бесперапыннага імкнення ў NATO. На фоне існых выклікаў важнасць вашай падтрымкі становіцца яшчэ больш нагляднай. Мы цвёрда стаім на абраным шляху да NATO», - напісаў Залкаліяні ў Twitter.

Грузія супрацоўнічае з NATO з канца 1990-х гадоў, у лістападзе 2002 года прэзідэнт краіны Эдуард Шэварднадзэ на саміце ў Празе заявіў пра жаданне рэспублікі стаць сябрам альянсу. Гэта імкненне пацвердзіў і наступны прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі.

Новы ўрад, які прыйшоў да ўлады пасля перамогі кааліцыі Грузінская мара ў кастрычніку 2012 года, працягнула курс на інтэграцыю з NATO, назваўшы ў той жа час «найважнейшай задачай паэтапную нармалізацыю стасункаў з РФ не ў шкоду тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі».

У 2015 і 2016 гадах Тбілісі наведваў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг, запэўніваючы, што Грузія стане чальцом NATO, але пры гэтым адзначаў, што не можа назваць дакладных тэрмінаў ўступлення краіны ў альянс.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках