24 красавiка 2024, Серада, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік старшыні Дзярждумы РФ Пётр Талстой абраны віцэ-спікерам ПАРЕ

13
Намеснік старшыні Дзярждумы РФ Пётр Талстой абраны віцэ-спікерам ПАРЕ
Петр Толстой

Пра перамогу расейца быў вымушаны абвясціць украінец, які таксама мае пасаду віцэ-прэзідэнта ПАРЕ.

У Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы абвясцілі вынікі падліку галасоў у абранні Пятра Талстога віцэ-прэзідэнтам ПАРЕ паводле квоты РФ.

Пра гэта паведамляе са Страсбурга карэспандэнт «Европейской правды».

У другім туры выбараў за зацвярджэнне Талстога на пасадзе прагаласавалі 132 дэлегаты ПАРЕ, яшчэ 117 аддалі галасы супраць яго.

Як паведамлялася, прызначэнне віцэ-прэзідэнтам Асамблеі звычайна адбываецца аўтаматычна, аднак у дачыненні да Талстога прадстаўніца Украіны Марыя Мезенцава («Слуга народа») ініцыявала працэдуру абскарджання, абвінаваціўшы расейца ў антысеміцкіх заявах, не сумяшчальных з каштоўнасцямі Рады Еўропы.

У першым туры ён набраў 101 голас за і 71 супраць, таксама не пераадолеўшы бар'ер для абрання (у выпадку безальтэрнатыўнага галасавання кандыдат павінен набраць 162 галасы «за»).

Цікава, што пра перамогу расейца у выбарах быў вымушаны абвясціць прадстаўнік Украіны Аляксандр Меражко («Слуга народа»), які таксама мае пасаду віцэ-прэзідэнта ПАРЕ. Па збегу абставін, менавіта ён вёў пасяджэнне ў той час, калі падлік галасоў быў завершаны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках