10 траўня 2024, Пятніца, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп дапускае перамовы аб новай ядзернай дамове з Іранам

Трамп дапускае перамовы аб новай ядзернай дамове з Іранам
Дональд Трамп

Белы дом гатовы да дыялогу з Тэгеранам, калі той будзе сябе паводзіць як нармальная краіна.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп дапускае перамовы аб новай ядзернай дамове з Іранам, заявіла 6 студзеня на брыфінгу дарадца Белага дома Келіэн Конуэй, паведамляе "Гордан" са спасылкай на Reuters.

Адказваючы на пытанне, ці раглядае Трамп магчымасць пераканаць Іран правесці адпаведныя перамовы, яна адказала, што Трамп "адкрыты", і калі Іран "захоча паводзіць сябе як нармальная краіна, то безумоўна".

Аб поўным выхадзе з ядзернай угоды Тэгеран абвясціў 5 студзеня. Пастанову прынялі пасля таго, як у ноч на 3 студзеня ЗША нанеслі ракетны ўдар па міжнародным аэрапорце Багдаду ў Іраку, у выніку якога загінуў камандзір іранскага элітнага падраздзялення "Аль-Кудс" Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) генерал-маёр Касем Сулеймані. Разам з ім загінуў намеснік камандзіра Сіламі народнай мабілізацыі Ірака (якія падтрымліваюць Іран) Абу Махдзі аль-Мухандзіс.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках