10 траўня 2024, Пятніца, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курц другім разам стаў канцлерам Аўстрыі

3
Курц другім разам стаў канцлерам Аўстрыі
СЕБАСЦЬЯН КУРЦ
ФОТА: REUTERS

Прымаючы прысягу ён паабяцаў абараняць клімат і межы краіны.

Прэзідэнт Аўстрыі Александэр Ван дэр Бэлен у аўторак прывёў да прысягі новы ўрад на чале з Себасцьянам Курцам.

Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс-Украіна" са спасылкай на аўстрыйскія друкаваныя СМІ.

Курц, прымаючы прысягу, паабяцаў "абараняць клімат і межы" Аўстрыі. Ён стаў канцлерам Аўстрыі другім разам.

СМІ адзначаюць, што больш за палову новых міністраў Аўстрыі - жанчыны, уключаючы міністарку абароны Клаўдыю Танер. Усім ім блізу 30-40 гадоў.

У верасні 2019 году партыя Курца перамагла на пазачарговых парламенцкіх выбарах у Аўстрыі. З 2017 да 2019 год 33-гадовы палітык кіраваў кааліцыйным урадам з удзелам аўстрыйскіх правых, аднак, пасля скандалу з правымі, Курц надумаў сфармаваць кааліцыю з "зялёнымі". Многія аўстрыйскія СМІ назвалі такое партнёрства "экзатычным".

Датэрміновыя выбары ў краіне адбыліся пасля таго, як аўстрыйскі парламент выказаў вотум недаверу ўраду Курца праз скандал вакол былога віцэ-прэм'ера Аўстрыі Хайнца-Крысціяна Штрахе.

У траўні два выданні апублікавалі відэазапіс, зняты на Ібіцы ў ліпені 2017 года, дзе Штрахе вядзе перамовы з дзяўчынай, якую СМІ назвалі "пляменніцай расейскага алігарха". На відэа яна прапануе палітыку грошы і падтрымку на выбарах наўзамен на зваротныя паслугі.

У траўні Штрахе сышоў з пасады віцэ-канцлера, а ўраду Курца быў выяўлены вотум недаверу. У выніку часовае кіраўніцтва ўрадам Аўстрыі прыняў на сябе кіраўнік Мінфіна Аўстрыі Хартвіг Легер, а затым - суддзя Брыгіта Бірляйн, якая стала першай жанчынай-канцлеркай Аўстрыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках