2 траўня 2024, Чацвер, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Радыё Свабода»: Еўрапейская рада прыме больш жорсткую рэзалюцыю супраць Лукашэнкі

9
«Радыё Свабода»: Еўрапейская рада прыме больш жорсткую рэзалюцыю супраць Лукашэнкі

Апублікаваныя цытаты з праекта.

Сёння ў Брусэлі пачынаецца двухдзённы саміт лідараў Еўразвязу ў рамках Еўрапейскай рады. «Радыё Свабода» атрымала праект рэзалюцыі ў справе Беларусі.

Карэспандэнт "Радыё Свабода" ў Брусэлі Рыкард Юзвяк паведамляе, што сёння пасля абмеркавання тэксту рэзалюцыі яе фармулёўкі могуць змяніцца ў больш рэзкі бок.

У рэзалюцыі аб Беларусі сцвярджаецца:

«Еўрапейская рада асуджае непрымальны гвалт з боку беларускіх уладаў супраць мірных дэманстрантаў, а таксама адвольныя арышты і затрыманні пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі.

Еўрапейская Рада пацвярджае, што народ Беларусі мае права вызначаць сваю будучыню свабодна, на свабодных і справядлівых выбарах без вонкавага ўмяшальніцтва.

Еўрапейская рада заклікае ўлады Беларусі пакласці канец гвалту, знізіць узровень эскалацыі, вызваліць усіх палітычных зняволеных і пачаць усебаковы нацыянальны дыялог.

Рада заклікае прыняць пастанову пра абмежавальныя захады ў найбліжэйшыя дні».

Напярэдадні ў Кангрэс ЗША кангрэсменамі з Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый быў пададзены законапраект аб абнаўленні Акту аб дэмакратыі ў Беларусі з 2004 года і ўвядзенне санкцый супраць уладаў Беларусі, адказных за парушэнне правоў чалавека, і іх сямейнікаў, а таксама расейцаў, якія дапамагаюць кіраўніцтву Беларусі ў здушэнні свабод.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках