21 траўня 2024, aўторак, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сі Цзіньпін заклікаў войскі Кітая рыхтавацца да вайны

40
Сі Цзіньпін заклікаў войскі Кітая рыхтавацца да вайны
СІ ЦЗІНЬПІН
ФОТА: REUTERS

Старшыня Кітая заявіў, што войскі краіны павінны падтрымліваць стан павышанай гатоўнасці.

Старшыня Кітая Сі Цзіньпін падчас інспекцыі корпуса марской пяхоты ў горадзе Чаачжоў заклікаў сваё войска рыхтавацца да вайны. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва кітайскага ўраду «Сіньхуа», паведамляе gordonua.com.

Сі Цзіньпін адзначыў, што войскі павінны падтрымліваць стан павышанай гатоўнасці і быць «абсалютна надзейнымі».

З яго слоў, узмацненне войска будзе адным з заданняў будучай пяцігодкі.

«Мы павінны зыходзіць з гэтай сітуацыі, сур'ёзна вывучаць і развязваць супярэчнасці, якія застаюцца», - сказаў кітайскі лідар.

Да вайны з кім трэба рыхтавацца яго войску, Сі Цзіньпін не ўдакладніў.

Народна-вызваленчае войска Кітая з'яўляецца найбуйнейшым па колькасці ў свеце. У падраздзяленні ўзброеных сілаў краіны ўваходзіць больш за 2 млн чалавек.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках