10 траўня 2024, Пятніца, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскрыты новы сімптом COVID-19

5
Раскрыты новы сімптом COVID-19

Пра такія прыкметы захворвання паведамілі некаторыя пацыенты.

Навукоўцы выявілі новы сімптом COVID-19. Гэта праблемы са слыхам, невытлумачальны звон і шум у вушах. Пра такія прыкметы захворвання паведамілі некаторыя пацыенты, паведамляе lenta.ua.

Навукоўцы заклікалі лекараў звяртаць увагу на скаргі пацыентаў на шум у вушах, бо гэта можа быць недастаткова дыягнаставаны сімптом каранавіруса. Гаворка ідзе пра цінітус - невытлумачальныя гукі, уключаючы звон, гудзенне, шыпенне або пульсацыю ў вушах.

Даследнікі з універсітэцкага каледжа Лондана і Каралеўскага нацыянальнага ЛОР-камітэта склалі справаздачу пра выпадкі захворвання, якія суправаджаюцца праблемамі са слыхам.

Яны высветлілі, што страта слыху і шум у вушах - гэта сімптомы, якія назіраліся ў пацыентаў з COVID-19 і вірусам грыпу, але не былі выдзеленыя ў асобную групу.

«Улічваючы шырокі распаўсюд віруса сярод насельніцтва і значнае захворванне стратай слыху, важна прадоўжыць вывучэнне гэтага пытання», - заявілі навукоўцы.

Пры гэтым экспэрты адзначаюць, што звон у вушах не абавязкова азначае каранавірус. Напрыклад, цінітус можа быць выкліканы неўралагічнымі праблемамі або прыёмам некаторых лекаў. Шум у вушах кажа аб COVID-19, калі ён суправаджаецца іншымі распаўсюджанымі сімптомамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках