24 красавiка 2024, Серада, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Няўзораў: Лукашэнка - першы чалавек, у якога можна дыягнаставаць гемарой мозгу

30
Няўзораў: Лукашэнка - першы чалавек, у якога можна дыягнаставаць гемарой мозгу
АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ

Узурпатар увойдзе ў гісторыю псіхіятрыі.

Расейскі публіцыст Аляксандр Няўзораў ў праграме «Наповал» паставіў узурпатару Лукашэнку дыягназ.

- Аляксандр Лукашэнка, вядома, увойдзе ў гісторыю, і стане яе бясспрэчнай аздобай. Праўда, гэта будзе гісторыя псіхіятрыі. Давялі крыважэрнага калгасніка ці ён сам, нарэшце, звар'яцеў - пакуль не зусім зразумела. Затое ясны дыягназ. І тут пачынаецца самае цікавае. Зразумела, што шызафрэнія, як і іншыя класічныя і высакародныя псіхічныя хваробы, для яго пакуль застаюцца недасяжнай марай. Аляксандр Лукашэнка - першы чалавек, у каго, здаецца, можна смела дыягнаставаць гемарой мозгу, што само па сабе цікавы клінічны выпадак і вялікая рэдкасць. Гэтая хвароба доўгі час лічылася выключна азадкавай, ніяк не звязанай з мозгам і наогул з галавой. Але Лукашэнка давёў, што ў некаторых выпадках гэта цалкам магчыма, а вось фрызура, вусы і нос могуць размяшчацца не толькі на галаве, - сказаў Няўзораў.

Нагадаем, у 2001 годзе ў вядомым артыкуле «Гісторыя хваробы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі» доктар Дзмітрый Шчыгельскі паставіў беларускаму дыктатару дыягназ «мазаічная псіхапатыя».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках