4 траўня 2024, Субота, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пашынян: На гэтым этапе Нагорна-Карабахскі канфлікт не мае дыпламатычнага развязання

Пашынян: На гэтым этапе Нагорна-Карабахскі канфлікт не мае дыпламатычнага развязання
НІКОЛ ПАШЫНЯН

Тым часам Азербайджан і Арменія рыхтуюцца да перамоваў з прадстаўнікамі заходніх краін і альянсаў.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што на гэтым этапе Нагорна-Карабахскі канфлікт не мае дыпламатычнага развязання. Пра гэта паведамляе «Голас Амерыкі».

«Усё, што дыпламатычна прымальнае для армянскага боку...больш не прымальнае для Азербайджана», - сказаў у сераду Пашынян падчас жывога эфіру на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Тым часам міністэрства абароны Нагорнага Карабаху ў сераду паведаміла пра гібель яшчэ 62 сваіх вайскоўцаў. Такім чынам, агульная колькасць ваенных страт анклава з моманту пачатку баявых дзеянняў павялічылася да 834.

Напярэдадні Азербайджан і Арменія заявілі, што ў пятніцу ў Вашынгтоне адбудуцца перамовы дзяржсакратара ЗША Майка Пампэа з міністрамі замежных спраў дзвюх краін.

Баку таксама паведамляе, што азербайджанскі міністр замежных спраў Джэйхун Байрамаў сустрэнецца з прадстаўнікамі Менскай групы АБСЕ.

У адміністрацыі прэзідэнта Арменіі Армэна Саркісяна ў сераду паведамілі, што ён вылецеў у Брусэль для абмеркавання Нагорна-Карабахскага канфлікту з прадстаўнікамі NATO і ЕЗ. Ён сустрэнецца з генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбергам, кіраўніком замежнапалітычнага міністэрства ЕЗ Жазэпам Барэлем і старшынём Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках