18 красавiка 2024, Чацвер, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жодзіне пройдзе суд над жанчынай, якую ўдарыў міліцыянт

42
У Жодзіне пройдзе суд над жанчынай, якую ўдарыў міліцыянт

Карнік 13 верасня з усяе сілы ўдарыў жанчыну ў твар.

У пятніцу, 23 кастрычніка, у Жодзінскім гарадскім судзе адбудзецца судовае пасяджэнне паводле адміністратыўнага працэсу ў дачыненні да Наілы Гусаковай. Жанчына абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 13 верасня. У той дзень яе ўдарыў у твар супрацоўнік міліцыі так моцна, што яна ўпала.

Як паведамляе ex-press.by, 13 верасня Наіля Гусакова стаяла на стаянцы ля гандлёвага цэнтра «Элегант». Пачуўшы крыкі людзей, яна падумала, што камусьці можа спатрэбіцца яе дапамога. Падышоўшы да міліцыянта, жанчына пачала здымаць на тэлефон. Потым перавяла камеру ў бок, пасля чаго атрымала моцны ўдар у твар ад другога міліцыянта, які стаяў у баку.

Жанчына адчула сябе дрэнна і звярнулася ў бальніцу. Пакуль запаўнялі дакументы і праходзіў агляд, лекар патэлефанаваў у ГАУС. Наілю выклікалі. Яна паехала на сустрэчу разам з адвакатам. У аддзеле Следчага камітэта прынялі заяву і папрасілі ў ГАУС растлумачыць, што адбылося.

У міліцыі адказалі, што сілу ўжылі «для самаабароны і затрымання». Праверка па гэтым факце была падоўжана на тры месяцы.

Наіля не была затрыманая, ніхто не папярэджваў яе пра магчымае прымяненне сілы.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках