10 жнiўня 2026, панядзелак, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«І тут бац — Гомель»: незвычайны дарожны знак заўважылі пад Полацкам

3
«І тут бац — Гомель»: незвычайны дарожны знак заўважылі пад Полацкам

Указальнік апынуўся цалкам правільным.

Дарожны знак, які папярэджвае вадзіцеляў пра выезд з Гомеля, на трасе паміж Лепелем і Полацкам заўважыў карыстальнік TikTok з нікам «Добры чалавек». Высветлілася, што ніякай памылкі тут няма.

Указальнік карыстальнік TikTok убачыў каля АЗС № 24 у Полацкім раёне.

«Мы знаходзімся паміж Лепелем і Полацкам», — удакладніў аўтар відэа.

Як высветлілася, «Добры чалавек» далёка не адзіны, каго здзівіў знак.

«А цяпер уяві: я ўпершыню ехаў у Полацк, ды яшчэ і ўначы. І тут бац — Гомель», — расказаў у каментарыях карыстальнік Дзмітрый.

«Мы сустрэлі на дарозе маладую пару. Яны ледзь не плакалі. Іх навігатар павёў у вёску Гомель. А яны ехалі ў горад Гомель і нічога не разумелі. Дык мы і скарэктавалі, сказалі ехаць строга на поўдзень, па E95», — напісала Наталля.

Іншыя ўдзельнікі дыскусіі патлумачылі, што ніякай памылкі ў указальніку няма. У Полацкім раёне Віцебскай вобласці ёсць аграгарадок Гомель. Населены пункт размешчаны на трасе Р46 Полацк — Мінск. Побач з ім ёсць і возера Гомель.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках