8 траўня 2024, Серада, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Легендарная беларуская тэнісістка Зверава заклікала да адстаўкі Лукашэнкі

23
Легендарная беларуская тэнісістка Зверава заклікала да адстаўкі Лукашэнкі
ФОТА: WIKIPEDIA.ORG

Ліст з патрабаваннем правядзення новых выбараў падпісалі больш за 700 спартоўцаў.

Беларуская тэнісістка Наталля Зверава падпісала ліст за адстаўку Лукашэнкі і супраць гвалту, паведамляе «Трибуна».

Ліст з патрабаваннем правядзення новых выбараў падпісалі больш за 700 спартоўцаў.

Зверава - савецкая і беларуская тэнісістка. Заслужаны майстар спорту СССР (1991). Уладальніца 20 тытулаў на турнірах Вялікага шлема (ва ўсіх разрадах). У 2010 годзе ўключаная ў спісы Міжнароднай залы тэніснай славы.

Зверава займала першы радок у жаночым парным рэйтынгу ў суме 124 тыдні, упершыню падняўшыся на яго 7 кастрычніка 1991 года ва ўзросце 20 гадоў. 36 разоў гуляла ў фіналах турніраў Вялікага шлема ў адзіночным, парным і мяшаным парным разрадах (1+31+4). Гэта найвышэйшы паказчык сярод усіх тэнісістаў з былога СССР. У 1992-1993 перамагла ў 6 запар турнірах Вялікага шлема ў парным разрадзе (з Джыджы Фернандэс), здабыўшы так званы «некласічны» Вялікі шлем ў парным разрадзе, але так і не здолела здабыць класічны Вялікі шлем у парным разрадзе (усе 4 турніры за 1 сезон). У 1992-1994 гадах, пачынаючы з «Ралан Гароса»-1992 да Уімблдона-1994 перамагла ў 9 з 10 турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (з Джыджы Фернандэс), саступіўшы толькі ў паўфінале US Open-1993 пары Санчэс-Вікарыя/Сукава.

Пачынаючы з Ралан Гарос-1991 да Australian Open-1999 (восем поўных сезонаў) выходзіла ў фінал 27 з 32 турніраў Вялікага шлема ў жаночым парным разрадзе, перамогшы ў 17 з іх. Чатыры разы (1992, 1993, 1994, 1997 гады) перамагла ў 3 турнірах Вялікага шлема ў парным разрадзе за сезон. Тройчы (1995, 1997 і 1998) гуляла ва ўсіх фіналах турніраў Вялікага шлема сезона ў парным разрадзе. 10 раз запар (1989-1998) гуляла ў фінале «Ралан Гарос» у парным разрадзе. Чатыры разы запар перамагала на «Ралан Гарос» у пары (1992-1995). Чатыры разы запар перамагала падчас Уімблдону ў пары (1991-1994). Бронзавая прызёрка летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года ў парным разрадзе (з Лейлай Месхі). Удзельніца 4 Алімпіяд - 1988, 1992, 1996 і 2000.

Таксама Зверава выставіць некалькі сваіх трафеяў для аўкцыёну ў падтрымку фонду спартовай салідарнасці.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках