2 траўня 2024, Чацвер, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спрэчкі ў ОРЕС абрынулі кошты нафты

Спрэчкі ў ОРЕС абрынулі кошты нафты

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Казахстан адмовіліся далучыцца да канcэнсусу.

Кошт нафты пачаў новы тыдзень зніжэннем на навінах аб тым, што праведзеныя ў выходныя перамовы ОРЕС+ у аб'ёмах здабычы на 2021 год сутыкнуліся са складанасцямі, піша finanz.ru.

Хоць ключавыя ўдзельнікі ўгоды для выратавання рынка «чорнага золата» ў асобе Расеі ды Савудаўскай Арабіі дасягнулі адзінай пазіцыі аб неабходнасці падоўжыць існыя квоты як мінімум на некалькі месяцаў, дзве краіны - Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Казахстан - адмовіліся далучыцца да канcэнсусу.

На 12.53 мск студзеньскія ф'ючэрсы на нафту Brent на лонданскай біржы ICE падаюць на 1,86%, да 47,28 даляра за барэль. Лютаўскія кантракты губляюць у цане 1,85% і таргуюцца на адзнацы 47,35 даляра за бочку.

Амерыканскі эталонны гатунак WTI у Нью-Ёрку таннее на 1,58%, да 44,82 даляра за барэль.

Як паведаміла ТАСС крыніца, знаёмая з вынікамі перамоваў нафтавых міністраў маніторынгавага камітэта ОРЕС+ увечары 29 лістапада скончыліся без дамоўленасцяў аб тым, які ўзровень здабычы нафты рэкамендаваць краінам альянсу на першыя месяцы 2021 года.

Расея і Савудаўская Арабія - два найбуйнейшыя гульцы нафтавага альянсу - супярэчнасцяў не маюць: і Масква, і Эр-Рыяд згодныя, што павялічваць здабычу ў студзені ў адпаведнасці першапачатковым планам не варта.

Каменем перапоны стала пазіцыя ААЭ - найбліжэйшага хаўрусніка саўдытаў на Блізкім Усходзе і трэцяй па аб'ёмах здабычы краіна ОРЕС, распавялі Bloomberg крыніцы ў адной з дэлегацый.

Незадаволенасць ААЭ звязаная з памерам квоты, адведзенай краіне ў рамках угоды. Пры магутнасцях на 4 млн барэляў за дзень ААЭ пампавалі ў кастрычніку 2,4 млн барэляў на дзень, знізіўшы здабычу з пачатку года на 700 тысяч барэляў штодня, або 22%.

Расея прыбрала з рынку блізу 2 млн барэляў на дзень, або 18% штодзённай здабычы. Савудаўская Арабія пампуе 8,9 млн барэляў на дзень супраць 9,8 млн у першым квартале (-9%).

Такім чынам, адносная квота ААЭ не з'яўляецца максімальнай сярод усіх краін-удзельніц.

У спробе вытаргаваць больш выгадныя ўмовы чыноўнікі ААЭ нават пагражалі выйсці з альянсу 23 нафтаздабываючых краін, якім сёлета давялося прыбраць з рынку 10% сусветнай здабычы пасля таго, як пандэмія справакавала беспрэцэдэнтнае падзенне коштаў.

Да ААЭ далучыўся Казахстан, таксама незадаволенасць выказвалі прадстаўнікі Ірака, кажуць крыніцы Bloomberg. Зрэшты, падкрэсліваюць яны, гаварыць пра правал перамоваў пакуль рана: удзень 30 лістапада пачнецца фармальная сустрэча міністраў, пасля якой і будуць выпрацаваныя канчатковыя рэкамендацыі.

Пачатковы план угоды, зацверджаны яшчэ ў красавіку гэтага года, прадугледжваў паступовае змякчэнне абмежаванняў з 9,7 млн да 7,7 млн барэляў на дзень са жніўня і да 5,8 млн барэляў за дзень са студзеня 2021 года. Аднак праз другую хвалю каранавіруса, якая суправаджаецца новымі локдаўнамі, блізкаўсходнія краіны прапанавалі адтэрмінаваць паслабленне абмежаванняў як мінімум на тры месяцы.

Рынак чакае, што ОРЕС+ у канчатковым выніку дамовіцца. «Як звычайна, усё будзе вызначацца за зачыненымі дзвярыма, у панядзелак і аўторак», - кажа галоўны стратэг у сыравінных рынках BNP Paribas Гары Чылінгіран.

Зрэшты, савудаўскаму міністру Абдулазізу бен Сальману давядзецца добра папацець, каб захаваць адзінства групы і ў канчатковым выніку зрабіць тое, чаго ўсе так чакаюць - адкласці змякчэнне квот на наступны год, дадае ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках