11 траўня 2024, Субота, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўстанне ўніверсітэтаў

5
Паўстанне ўніверсітэтаў
ФОТА: ЧЫТАЧЫ TUT.BY

Што адбывалася ў ВНУ краіны 6 лістапада.

У адлічаных за ўдзел у пратэстных акцыях студэнтаў БДМУ з'явіўся шанец на аднаўленне, піша gazetaby.com. Але толькі на пэўных умовах: рэктарат просіць іх прасіць прабачэння ў прашэнні і перастаць удзельнічаць у акцыях.

Пра патрабаванне паабяцаць, «не ўдзельнічаць у акцыях як у ВНУ, так і за яго межамі» распавяла адна са студэнтак універсітэта.

Студэнтка БДМУ пакпіла з кіраўніцтва ВНУ: «Лагодна і нясмела прапаноўвала ўзяць удзел у клапотнай справе»

Як паведамляе тэлеграм-канал «ФФСН Бастуем!», 6 лістапада ў знак пратэсту супраць ціску, які адміністрацыя БДУ аказвае на сваіх студэнтаў і педагогаў, звольніўся старшы выкладчык Факультэта філасофіі і сацыяльных навук Аляксандр Лазоўскі.

- Па-першае, з дыялогаў з адміністрацыяй ФФСН у мяне склалася ўстойлівае ўражанне, што мной спрабуюць маніпуляваць намёкамі пра страту працоўнага месца і патэнцыйныя праблемы з абаронай дысертацыі, - растлумачыў сваё рашэнне педагог. - Гэта, зразумела, маё асабістае ўражанне (ці, напэўна, я нешта не так пачуў?), аднак я пазбавіў адміністрацыю гэтай магчымасці.

Па-другое, у такіх умовах як цяпер, тэхнічна немагчыма падтрымліваць адэкватны адукацыйны працэс і рыхтаваць спецыялістаў. Спытайце любога студэнта, што займае яго думкі, пакуль ён сядзіць на занятку, а потым наведайце маўклівага калегу-выкладчыка і паслухайце, як і пра што ён будзе казаць, змрочна папіваючы гарбату з вамі на кухні.

У сацыяльных сетках з'явілася відэа эмацыйнага выступу выкладчыка Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Юрыя Стулава, які выказаў сваё меркаванне пра тое, што адбываецца ва ўніверсітэце і краіне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках