13 чэрвеня 2026, Субота, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі праз Skype судзілі двух каталіцкіх святароў

5
У Беларусі праз Skype судзілі двух каталіцкіх святароў
Анджэй Юхневіч і Павал Лемех

Іх абвінавацілі ў «дыверсійнай дзейнасці».

Суд над затрыманымі ў Шуміліне каталіцкімі святарамі Анджэем Юхневічам і Паўлам Лемехам адбыўся 10 траўня дыстанцыйна. Як распавялі вернікі выданню katolik.life, затрыманых не прывозілі ў суд і разглядалі іх адміністратыўную справу праз скайп.

Выніку суда вернікам і духавенству не паведамілі, аднак вядома, што святары застаюцца ў зняволенні – гэта значыць, што ім быў прысуджаны адміністрацыйны арышт.

Айца Анджэя Юхневіча і айца Паўла Лемеха з ордэна Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі, якія служаць у дыяцэзіяльным санктуарыі ў Шуміліна, затрымалі 8 траўня.

Паведамлення адносна зняволеных святароў выпусціла польская правінцыя Місіянераў Аблатаў. Яна запрасіла да малітвы «ў сувязі з цяжкім становішчам» двух місіянераў, якія былі затрыманыя, адзначаецца ў паведамленні.

Супольную малітву Ружанца прызначылі на вечар 10 траўня «ў інтэнцыі вызвалення субратоў». З гэтага таксама вынікае, што святары застаюцца за кратамі. Занепакоенасць сітуацыяй і сваю салідарнасць выказаў з Рыма генерал кангрэгацыі.

Раней польская правінцыя паведамляла, што, паводле яе звестак, падставай затрымання стала падазрэнне ў нейкай «дыверсійнай дзейнасці».

Katolik.lif звязаўся з правінцыяй з просьбай растлумачыць, што маецца на ўвазе, бо ў польскай мове «dywersyjna działalność» можа мець розныя сэнсы. Аднак там адказалі, што не могуць паведаміць нічога, акрамя афіцыйна апублікаванай інфармацыі.

Акрамя таго, Katolik.life распавялі пра яшчэ адно затрыманне ў Шуміліне.

У той жа дзень, калі сілавікі прыехалі да святароў, толькі на некалькі гадзін раней, па месцы працы затрымалі свецкую верніцу, прыхаджанку касцёла ў Шуміліне. Гэта маладая жанчына, педагог, удзельніца пастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі, раней была вакалісткай музычнага гурта. Цяпер яна таксама знаходзіцца ў зняволенні ў Віцебску.

Дарэчы, нягледзячы на зняволенне, старонкі затрыманых у сацыяльных сетках былі актыўнымі ўдзень 10 траўня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках