5 траўня 2024, Нядзеля, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марголін: Лукашэнка хацеў цынічна праверыць, ці спрацуе на Эйсмант расейская вакцына

27
Марголін: Лукашэнка хацеў цынічна праверыць, ці спрацуе на Эйсмант расейская вакцына

Навошта ўзурпатар пасадзіў сваю прэс-сакратарку каля хворага «Ігара Пятровіча»?

У найбліжэйшым атачэнні Лукашэнкі пануе страх і бяспраўе, заявіў «Беларускаму партызану» сябра палітрады АГП Леў Марголін, каментуючы апошні зліў тэлефоннай размовы прэс-сакратаркі Лукашэнкі і ягонага памочніка.

– Якія высновы вы зрабілі для сябе пра атачэнне Лукашэнкі з зліву тэлефоннай размовы «Эйсмант» і «Латышэнкі»?

– Напэўна, і раней гэта не было таямніцай, што ўсе яны там бяспраўныя, усе яны там сядзяць як мышы пад венікам і баяцца сказаць слова..

– Лукашэнка перахварэў на каранавірус, і яму, напэўна, цяпер пакуль не страшна – пагодзіцеся з гэтым меркаваннем, зыходзячы са свайго досведу жыцця пасля кавіду?

– Антыцелы захоўваюцца 3-4 месяцы, а потым на ўсялякі выпадак трэба яшчэ раз зрабіць аналіз. Мая ўчастковая лекарка перахварэла раней за мяне – у траўні. Яна думала, што антыцелы ўжо скончыліся, але пайшла праз чатыры з паловай месяцы рабіць аналіз і высветлілася, што антыцелы яшчэ ёсць.

Дрэнна толькі, што ў выніку такіх аналізаў для простых смяротных можна даведацца толькі, ёсць антыцелы або няма – і не даведацца іх колькасць.

– Але навошта хворага «Ігара Пятровіча», пад якім пазнаецца кіраўнік адміністрацыі, запрашаць на нараду, рызыкуючы здароўем іншых?

– Думаю, калі б «Ігар Пятровіч» патэлефанаваў і сказаў, што хворы і ўзяў бальнічны, то ніхто б яго сілай на нараду не цягнуў. Але шмат хто там настолькі запалоханы, што не рызыкуе рабіць падобнага. «Эйсмант» жа сказала: ёй шэф тры дні не тэлефанаваў, і яна ўжо не знаходзіць сабе месца. І ўсё ж, захварэўшы, яна не пайшла на працу.

А «Ігар Пятровіч» не рызыкнуў – гэта ўжо ягоная асабістая псіхалагічная характарыстыка.

– Навошта Лукашэнка пасадзіў «Наталлю Мікалаеўну» каля хворага «Ігара Пятровіча»?

– Думаю, паколькі ён ведаў, што «Эйсмант» была прышчэпленая, то надумаў праверыць дзейснасць расейскай вакцыны.

Логіка магла быць такая: «Ну, ты прышчапілася, давай пасядзі, а мы паглядзім, што з табой будзе, здарыцца што ці не».

Але няма ліха без дабра. Калі праз месяц-два ў шырокім доступе для насельніцтва з'явіцца расейская вакцына ад каранавірусу, мы ўжо будзем ведаць пра яе магчымасці.

– Лукашэнка перахварэў на каранавірус летам, але захадаў засцярогі нават для падначаленых не ўжывае. У выніку кавідам заразіліся Качанава (яна прызналася ў гэтым у Наваполацку), «Ігар Пятровіч» і, магчыма, «Наталля Мікалаеўна». Адаб'ецца гэта на стаўленні падначаленых да Лукашэнкі?

– А вы думаеце, што набліжаныя маюць да яго пачуццё даверу? Па-мойму, акрамя страху там больш нічога няма. Адзінае, што іх турбуе: ой, а раптам ён падумае, што я саскочыў.

Яны разумеюць, што пакуль у Лукашэнкі дастаткова магчымасцяў расправіцца з імі. Таму трэба або рабіць ногі адтуль, або імкнуцца не даваць падставы для незадаволенасці. Пра такія паняткі, як давер і павага, гутаркі ў найбліжэйшым атачэнні Лукашэнкі не ідзе.

– Чаму тады людзі імкнуцца ўвайсці ў ягоную каманду?

– Я не думаю, што цяпер хтосьці імкнецца ўвайсці ў сістэму. Наверсе перастаноўкі калі і ідуць, то ўнутры досыць вузкага кола людзей. Звярніце ўвагу на момант з злітай размовы: хтосьці спачатку дома з горлам сядзеў, потым ён нібыта кавід падхапіў і зноў будзе дома сядзець. Такое ўражанне, што людзі шукаюць падставу, каб не з'яўляцца ў Лукашэнкі.

Цяпер няма такога, каб нехта марыў працаваць у адміністрацыі Лукашэнкі, ды і не толькі ў адміністрацыі Лукашэнкі: у раённыя адміністрацыі ахвотных пайсці працаваць ужо асабліва няма.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках