Футбалісты зняпраўджваюць інфармацыю пра тое, што падпісвалі праўладны ліст
13- 2.12.2020, 16:34
- 30,596

Спартоўцаў уносяць у спіс без іх ведама.
Футбалісты Яўген Елязаранка, Ілля Удодаў і Максім Хадзянкоў зняпраўдзілі інфармацыю аб тым, што падпісвалі праўладны ліст, піша «Трибуна».
Нагадаем, на сайце, дзе размешчаны ліст праўладных спартоўцаў, з'явіліся прозвішчы тых, хто падпісаў зварот. Як выявілася, спартоўцаў уносяць туды без іх ведама.


