19 траўня 2024, Нядзеля, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У СААЗ распавялі, ці эфектыўныя вітаміны для прафілактыкі COVID-19

5
У СААЗ распавялі, ці эфектыўныя вітаміны для прафілактыкі COVID-19

З пачатку эпідэміі каранавіруса істотна вырас попыт на некаторыя вітаміны.

Вітаміны D і C, а таксама цынк важныя для ўмацавання імуннай сістэмы, аднак рэкамендацый па іх ужыванню для прафілактыкі або лячэння каранавіруснай інфекцыі няма. Пра гэта ў каментары «Радіо Свобода» паведаміў кіраўнік офіса Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ва Украіне Ярна Хабіхт.

З ягоных слоў, СААЗ каардынуе пытанні распрацоўкі і ацэнкі прэпаратаў для лячэння COVID-19.

Хабіхт адзначыў, што вітаміны і мікраэлементы «павінны паступаць са збалансаванага і разнастайнага харчавання, у тым ліку садавіны, гародніны і прадуктаў жывёльнага паходжання».

Як піша «Радіо Свобода», з пачатку эпідэміі каранавіруса істотна вырас попыт на некаторыя вітаміны і мікраэлементы.

Лічыцца, што недахоп вітамінаў павялічвае рызыку заражэння каранавірусам і развіцця цяжкай формы каранавіруснай хваробы. Аднак пераканаўчых доказаў гэтай тэорыі на гэты момант няма.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках