4 траўня 2024, Субота, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Малдовы падтрымаў пазіцыю Санду ў роспуску парламента

7
Прэм'ер Малдовы падтрымаў пазіцыю Санду ў роспуску парламента
МАЯ САНДУ
ФОТА: REUTERS / VLADISLAV CULIOMZA

Большасць месцаў у парламенце кантралюе партыя Ігара Дадона.

Прэм'ер Малдовы падтрымаў пазіцыю абранага прэзідэнта Маі Санду пра неабходнасць роспуску парламента і датэрміновых парламенцкіх выбараў.

Як піша NewsMaker, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Ёна Кіку пасля ягонай тэлефоннай размовы з Маяй Санду.

У паведамленні адзначылі, што ён "цалкам падзяляе меркаванне абранай прэзідэнткі пра неабходнасць роспуску парламента", але таксама заклікаў "старанна вывучыць" раскрытыкаваны праект бюджэту, каб краіна не пачала новы год без прынятага дакумента.

Спачатку пра тэлефонную размову паведаміла Мая Санду. Яна расказала, што гаварыла пра неабходнасць новага парламента і ўрада і раскрытыкавала напрацаваны праект бюджэту і бюджэтна-падатковай палітыкі.

Нагадаем, напярэдадні парламент Малдовы, большасць у якім маюць Партыя сацыялістаў Ігара Дадона і "Шор", прыняў шэраг супярэчлівых законапраектаў, сярод іншых – пра пазбаўленне прэзідэнта кантролю над Службай інфармацыі і бяспекі, што абмяжуе паўнамоцтвы Маі Санду, і, папярэдне, – пра афіцыйны статус расейскай мовы і вяртанне дазволу на трансляцыю расейскіх праграмаў.

Абраная прэзідэнтка Мая Санду заклікала грамадзянаў да пратэстаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках